wd wp Пошук:

Білонная манета

1 пфеніг 1865 года

Білонная манета (ад фр.: billon) — разменная непаўнацэнная металічная манета, намінальная вартасць якой перавышае вартасць металу і затрат на яе выраб; заменнік золата. Як знак вартасці абслугоўвае пераважна рознічны тавараабарот, выконваючы функцыі сродку абарачэння і абмежаванага сродку плацяжу. 3 1933 года ва ўсіх краінах свету ў абарачэнне ўведзены толькі Б.м., якія вырабляюць з серабра невысокай пробы, медзі, нікелю, алюмінію і іншых металаў. Колькасць білонных манет абумоўлена патрэбамі грашовага абароту, a гранічны тэрмін іх зносу вызначаецца на аснове практычнага вопыту. У наменклатуры дзяржаўных разліковых білетаў Нацыянальнага банка Беларусі (з 1992) білонная манета адсутнічае.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Манеты