Бібліятэка Харлі, Калекцыя Харлі (лац.: Bibliotheca Harleiana) — адна з галоўных «закрытых» калекцый Брытанскай бібліятэкі ў Лондане (раней бібліятэка Брытанскага музея).
У калекцыі 7660 рукапісаў, у тым ліку 2200 ілюмінаваных рукапісаў[1], больш за 14 000 арыгінальных прававых дакументаў; і больш за 500 рулонаў. Яе сфарміравалі Роберт Харлі (1661—1724) і яго сын Эдвард(англ.) бел.. У 1753 годзе брытанскі ўрад купіў калекцыю за 10 000 фунтаў стэрлінгаў. Разам з калекцыямі сэра Роберта Котана (Котанаўская бібліятэка ) і Ганса Слоан (бібліятэка Слоана) яна лягла ў аснову калекцыі рукапісаў Брытанскага музея, якая пераехала ў новую Брытанскую бібліятэку ў 1973 годзе[2].
Калекцыя змяшчае ілюмінаваныя рукапісы, якія ахопліваюць перыяд ад ранняга сярэдневякоўя да эпохі Адраджэння . Ёсць важныя раннія брытанскія рукапісы, многія з Заходняй Еўропы і некалькі візантыйскіх рукапісаў на грэчаскай і іншых мовах.
Сярод найбольш значных рукапісаў: