Залатое Евангелле Харлі (Брытанская Бібліятэка, Харлі 2788) — каралінгскі ілюмінаваны рукапіс Евангелля, створаны каля 800—825, напэўна, у Ахене, Германія[1].
Евангелле з’яўляецца адным з рукапісаў, што адносяць да «Школы Ады(ням.) бел.», названай у гонар Евангелля Ады. Яно мае чатыры пары поўнастаронкавых выявы евангелістаў(англ.) бел. і ілюмінаваных старонак-інцыпітаў(руск.) бел., табліц канонаў(руск.) бел. і іншую ілюмінацыю. Як і з іншымі прыкладамі Залатых кодэксаў(англ.) бел., тэкст напісаны залатымі чарніламі[2].