wd wp Пошук:

Псалтыр Харлі

Псалтыр Харлі (Брытанская бібліятэка, Harley MS 603) — ілюстраваны рукапіс другога і трэцяга дзесяцігоддзя XI стагоддзя, з больш познімі даданнямі. Гэта Лацінскі Псалтыр на пергаменце, памерамі 380 х 310 мм, верагодна, быў выраблены ў Крайст-Чэрч, Кентэрберы. Найбольш верагодным замоўцам гэтакай дарагой працы быў архіепіскап Кентэрберыйскі ў той час, магчыма, Этэльнот(руск.) бел., які быў асвечаны ў 1020 годзе і застаўся ў Кентэрберы да 1038 года.

Апісанне

Псалом 108, f55v
Мініяцюра Троіцы на першым фоліа

Псалтыр Харлі — гэта самая ранняя з трох захаваных сярэднявечных копій каралінгскага Утрэхцкага Псалтыра, створанага каля 820 года, пазнейшыя асобнікі былі зроблены ў XII стагоддзі, гэта Псалтыр Эадвіна(польск.) бел. і Англа-Каталанскі Псалтыр(англ.) бел.. Ён утрымлівае больш за 100 каляровых малюнкаў пяром і размыўкай(англ.) бел. ва Утрэхцкім стылі, заканчваецца раптоўна на псалме 143:12, верагодна, з-за страты старонак, а не спынення арыгінальнай працы. Псалтыр асабліва цікавы тым, што быў напісаны ў тры этапы. Першая фаза, здаецца, была пачата з мэтай атрымання досыць дакладнай копіі ілюстрацый і макету Утрэхцкага Псалтыра, хоць гальская форма псалмоў у гэтай працы была заменена рымскай формай. Гэтая фаза ўключае ў сябе першую (ff.1-27) і трэцюю (ff.50-7) часткі манускрыпта і напісаны адным пісцом[1].

Другая фаза стварэння прадставіла чацвёртую частку (ff.58-73), дзе той самы пісец, што і ў першай фазе, працягнуў пісаць псалмы, але заміж імітацыі макету Утрэхцкага Псалтыра, ён проста пакінуў прагалы для ілюстрацый у пачатку кожнага псалма. Мастак, які запаўняў прагалы, адхіліўся далей ад Утрэхцкага Псалтыра, а таксама выкарыстоўваў больш простыя кампазіцыі[1].

Трэці этап рукапіса ахоплівае другую частку Псалтыра (ff.28-49), якая, як уяўляецца, была напісаная пазней пісцом Эдвігам Бэйсэнам(англ.) бел., хоць яго рука здаецца нібыта больш старой або нямоглай у параўнанні з працай, якую ён рабіў у 1018 годзе. Толькі два малюнка XI стагоддзя знойдзены ў гэтай частцы манускрыпта.

Была выказана здагадка, што гэта частка была напісана, каб замяніць кавалак Псалтыра, які быў страчаны або пашкоджаны, паколькі яна запаўняе зазор паміж двума секцыямі, што выглядаюць ранейшымі паводле даты стварэння[1].

Значэнне

Джэнет Бэкхаўс апісвала Псалтыр Харлі як «адзін з самых важных з усіх манускрыптаў Англіі, створаных да Заваявання»[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Backhouse, p. 75
  2. Джэнет Бэкхаўс, ‘The Harley Psalter’, in The Golden Age of Anglo-Saxon Art, 966—1066, ed. Джэнет Бэкхаўс, D. H. Turner(англ.) бел. and Leslie Webster(англ.) бел. (London, 1984), pp. 74-75, p. 74

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Англасаксонскае мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Псалтыры
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы
Катэгорыя·Калекцыя Харлі