wd wp Пошук:

Бююкада

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Бююкада (турэцк.: Büyükada, «вялікі востраў») — найбуйнейшы востраў архіпелага Адалар у Мармуровым моры. Уваходзіць у склад Турцыі. Агульная плошча — 5,36 км². Насельніцтва (2010 г.) — 7 127 чал.

Геаграфія

Бююкада ўяўляе кавалак сушы, выцягнуты з поўначы на поўдзень усяго на 2 км. На поўначы аддзелены пралівам (3,6 км) ад Стамбула. Мае вулканічнае паходжанне. Частка паверхні складзена асадкавымі пародамі. Востраў знаходзіцца ў зоне частых землятрусаў.

На поўначы і на поўдні вылучаюцца 2 гары. Найвышэйшая паўднёвая завецца Хрыстовай. Нягледзячы на тое, што востраў шчыльна населены, у горнай частцы захаваліся рэшткі хваёвых лясоў і хмызнякоў.

Гісторыя

У антычнасці востраў з’яўляўся важным пунктам прыпынку караблёў на шляху паміж Эгейскім і Чорным марамі. Лічыцца, што першым пра яго існаванне паведаміў Арыстоцель, які ўзгадваў востраў Дыманіса (грэч.: Δημόνησοι), названы так у гонар першапасяленца. Каля 569 года па загаду візантыйскага імператара быў пабудаваны праваслаўны манастыр, куды, згодна паданням, высылаліся чальцы імператарскай сям’і. У 1453 года быў захоплены асманскім флотам.

Дзякуючы блізкасці да Стамбула Бююкада традыцыйна з’яўляўся транзітным гандлёвым цэнтрам і месцам летняга адпачынку заможных гараджан. Да 1921 года пераважала грэчаскае насельніцтва. Праваслаўны манастыр на востраве быў знакаміты школай для адукацыі святароў Канстанцінопальскага патрыярхату. У 1929 годзе на Бююкада жыў Леў Давідавіч Троцкі.

У нашы дні востраў з’яўляецца важным турыстычным цэнтрам. Улетку яго насельніцтва павялічваецца амаль удвая.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Турцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Прынцавы астравы
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта