Бэлзскае ваяводства[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каралеўстве Польскім (з 1569 г. — у Рэчы Паспалітай). Сталіца — горад Бэлз.
Ваяводства знаходзілася ў раёне сярэдняга Пабужжа, было самым маленькім па плошчы ва ўкраінскіх (тады — «рускіх») землях, якія апынуліся ў складзе Польскага каралеўства, і займала перадапошняе месца па колькасці насельніцтва.
Складалася з паветаў: Бэлзскага, Бужскага, Гарадзельскага і Грабавецкага. У XVIII ст. існаваў яшчэ і Любачоўскі павет.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772 г. большая частка ваяводства адышла да Аўсрыйскай імперыі, у складзе Рэчы Паспалітай засталася невялікая тэрыторыя з мястэчкам Дубёнка (цяпер сяло Дубінкі Мастыскага раёна Львоўскай вобласці) і суседнімі вёскамі, якая і далей называлася Бэлзскім ваяводствам. Канчаткова ліквідавана ў 1793 г.
Ваяводства было высокаразвітым рэгіёнам, з XVI ст. у ім пачалася таварная вытворчасць збожжа. Важную ролю ў эканамічным развіццё рэгіёну мела судаходная рака Заходні Буг, якая была важнай гандлёвай артэрыяй.
У XVI—XVII ст. ваяводства падвяргалася перыядычным набегам татарскіх ордаў, але ў параўнанні з іншымі украінскімі землямі таго часу яно несла нашмат меншыя страты. У кастрычніку — пачатку снежня 1648 г. тэрыторыя ваяводства знаходзілася пад кантролем войскаў Багдана Хмяльніцкага (акрамя горада Бэлз і манастыра бернардынцаў у горадзе Сакаль). Пад камандаваннем Данілы Выгоўскага казакі былі тут і ў кастрычніку—лістападзе 1655 г.