wd wp Пошук:

Бухта Халонг

Халонг (в’етн.: Vịnh Hạ Long) — бухта ў Танкінскім заліве на поўначы В’етнама. У 1994 г. уключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Агульная плошча — 1500 км².

Геаграфія

Бухта Халонг знаходзіцца ў 165 км на ўсход ад Ханоя. Уключае каля 1600 маляўнічых астравоў і скал вапняковага паходжання, большасць з якіх бязлюдная. Для астравоў бухты Халонг характэрны асаблівы рэльеф — вялікая колькасць падняццяў канічнай формы, натуральных арак і пячор, невялікіх лагун і азёр.

Гісторыя

Упершыню назва Халонг з’явілася на французскіх марскіх картах у XIX ст. У перакладзе з кітайскай мовы (下龙湾) яна значыць «заліў зніклых цмокаў». У 1898 г. газеты паведамлялі, што тут бачылі марскога змея.

У 1962 г. урад В’етнама абвясціў бухту запаведнай. У 1994 г. яна была уключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Халонг — адзін з самых папулярных аб’ектаў для наведвання турыстамі на поўначы В’етнама.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Залівы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў В’етнаме
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія В’етнама