Бруна Шульц (польск.: Bruno Schulz; 1892, Драгобыч, Аўстра-Венгрыя — 1942, Драгобыч) — польскі пісьменнік і мастак яўрэйскага паходжання.
У 1914—1915 гадах вучыўся жывапісу ў Вене. Потым выкладаў рысаванне ў гімназіі Караля Уладзіслава Ягайла ў Драгобычы.[4]
Падчас 2-й сусветнай вайны, 30 чэрвеня 1941 года Драгобыч акупаваны нацыстамі, якія стварылі драгобыцкага гета. Пад акупацыяй Бруна Шульцу спрыяў гаўптшарфюрэр Фелікс Ландау, у лістападзе 1942 года ён забіў асабістага дантыста іншага афіцэра СС Карла Гюнтэра, які 19 лістапада 1942 года ў помсту застрэліў Бруна Шульца на вуліцы гета, сказаўшы: «ты забіў майго яўрэя — я забіў твайго»[5][6].
Найбольш вядомы аповесцямі ў навелах «Цынамонавыя крамы» (1934) і «Санаторыя пад клепсідрай» (1937).
Уплыў Бруна Шульца на сваю прозу прызнавалі Багуміл Грабал, Даніла Кіш, Філіп Рот, Іаак Башэвіс-Зінгер.
Тэксты Бруна Шульца, у якіх штодзённае жыццё правінцыйнага гарадка робіцца фантастычнай прыпавесцю пра лёс свету, перанесены на тэатральную сцэну («Памерлы клас» [Тадэвуша Кантара](/Тадэвуш_Кантар "Тадэвуш Кантар")), экранізаваны («[Санаторый пад клепсідрай](/Санаторый_пад_клепсідрай_(фільм) "Санаторый пад клепсідрай (фільм)")» [Ежы Войцеха Хаса](/Ежы_Войцех_Хас "Ежы Войцех Хас")), сталі асновай анімацыйных фільмаў («Вуліца Кракадзілаў» [Стывена і Цімаці Куай](/Браты_Куай "Браты Куай")[[7]](/Бруна_Шульц#cite_note-7), 1996), музычных твораў (опера Дж. Вулрыча «Вуліца Кракадзілаў»).У пачатку 2001 года знойдзены фрэскі па матывах казак братоў Грым, зробленыя Шульцам у 1941—1942 гадах для сына гаўптшарфюрэра Фелікса Ландау на яго віле ў Драгобычы.
У 1938 годзе Польская акадэмія літаратуры ўганаравала Бруна Шульца залатымі Акадэмічнымі лаўрамі.
Нібыта знойдзенай кнізе Шульца «Месія» прысвечаны раман амерыканскай пісьменніцы Сінція Озік «Месія са Стакгольма» (1987), самому Шульцу — раман ізраільскага пісьменніка Давіда Гросмана «Бруна» (1986), аповесць-хроніка Барыса Хазанава «Цудатворац» (1990), раман італьянскага празаік Уга Рыкарэлі «Чалавек на імя, здаецца, Шульц» (1998).
У ЗША заснавана прэмія Бруна Шульца найлепшаму замежнаму аўтару года.
У Драгобычы ёсць музей Бруна Шульца.
У маі 2001 года тры фрэскі па матывах казак братоў Грым былі зняты супрацоўнікамі цэнтра Яд ва-Шэм і нелегальна вывезены з Украіны, астатнія пяць выстаўлены ў Драгобычы і цяпер адна з галоўных славутасцяў горада.[4]
Паасобныя творы на беларускую пераклаў Сяргей Шупа.