wd wp Пошук:

Філіп Рот

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рот (значэнні).

Фі́ліп Мілтан Рот (англ.: Philip Milton Roth; 19 сакавіка 1933, Ньюарк (штат Нью-Джэрсі — 23 мая 2018, Манхэтэн[13][14]) — вядомы амерыканскі пісьменнік, аўтар больш за 25 раманаў, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1998).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Ньюарку (штат Нью-Джэрсі) ў 1933 годзе ў сям’і імігрантаў, яўрэяў з Галіцыі. У 1954 годзе скончыў Бакнэлскі ўніверсітэт. На працягу трох гадоў выкладаў літаратуру ў Чыкагскім універсітэце і займаўся рэцэнзаваннем кінафільмаў і тэлепраграм.

Аўтар больш як 20 кніг, сярод якіх — «Змова супраць Амерыкі», «Выпадак краўца», «Іншае жыццё». Яго першы зборнік апавяданняў «Бывай, Каламбус» быў апублікаваны ў 1959 годзе. У 1998 годзе пісьменнік быў уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй за раман «Амерыканская пастараль». Апошняй кнігай пісьменніка стаў раман «Немязіда», напісаны ў 2010 годзе. Па васьмі яго творах былі зняты мастацкія фільмы.

Рот быў прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, аднак не атрымаў яе.

У 2012 годзе Рот абвясціў аб завяршэнні пісьменніцкай кар’еры. У інтэрв’ю французскаму часопісу «Les Inrocks» Рот, якому было 79 гадоў, заявіў, што страціў натхненне і не напіша больш ні адной кнігі.

Памёр у шпіталі Манхэтэна ад сардэчнай недастатковасці.

Зноскі

  1. Philip Roth // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Philip Roth // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.huffingtonpost.com/2013/03/19/philip-roth-birthday-_n_2907548.html
  4. http://www.theguardian.com/books/2013/mar/22/my-hero-philip-roth-james-wood
  5. 1 2 3 4 5 6 7 McGrath C. Philip Roth, Towering Novelist Who Explored Lust, Jewish Life and America, Dies at 85 — 2018. Праверана 24 мая 2018.
  6. Philip Roth // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. (unspecified title) Праверана 24 мая 2020.
  8. Find a Grave — 1995. Праверана 15 кастрычніка 2021.
  9. http://www.nytimes.com/2006/05/05/arts/05iht-idlede6.html?pagewanted=all
  10. http://www.nytimes.com/2011/05/24/opinion/l24roth.html
  11. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  12. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  13. У ЗША памёр пісьменнік, уладальнік Пулітцэраўскай прэміі Філіп Рот, Радыё Свабода, 25-05-2018
  14. Philip Roth, Towering Novelist Who Explored Lust, Jewish Life and America, Dies at 85(англ.) . The New York Times (22 мая 2018). Праверана 23 мая 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў Манхэтэне
Катэгорыя·Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Пенсільванскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ньюарку
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Ратгерскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 23 мая
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты ЗША
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна