wd wp Пошук:

Брошніў-Асада

Брошніў-Асада[1] (укр.: Брошнів-Осада) — пасёлак гарадскога тыпу ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны ў складзе Ражняціўскага раёна, размешчаны на Прыкарпацці на тэрыторыі Бойкаўшчыны.

Агульная характарыстыка

Размешчаны на поўначы раёна за 7 км ад райцэнтра. Праз мястэчка праходзіць аўтамабільны шлях Н10 нацыянальнага значэння Стрый - Івана-Франкоўск - Чарнаўцы і чыгунка з чыгуначнай платформай Брошніў. На поўначы працякае рака Сіўка (прыток Днястра). У мястэчку ёсць агульнаадукацыйная школа І-ІІІ ступеняў, школа мастацтваў імя Ул. Івасюка, прафесійны лесапрамысловы ліцэй, заводы па дрэваапрацоўцы і магутны завод па вытворчасці ДСП (ТАА «Свісс-Кроно»).

Гісторыя

Суседняе сяло Брошіў існавала ўжо ў XVI ст. Вакол яго раслі дрымучыя лясы. З пабудовай чыгункі і развіццём капіталізму сюды рушылі дзелавыя людзі з усёй Аўстрыі. У 1880-х гг. паблізу Брошнева заснаваны дрэваапрацоўчы завод Шраэра і Іштэра. Некалькі дамоў для адміністрацыі і баракаў для рабочых паклалі пачатак новаму пасёлку. Спецыялістамі на заводзе былі перасяленцы — немцы, венгры, палякі, якіх тут называлі асаднікамі. Таму пасёлак стаў называцца Брошіў-Асада.

У 1939 г. у пасёлку пражывала 1980 жыхароў (300 украінцаў, 1380 палякаў, 240 габрэяў і 60 немцаў). У 1946-1953 гг. тут быў перасыльны пункт для высылкі людзей у Сібір (былы лагер для ваеннапалонных з 10 баракаў). Цяпер там усталяваны памятны знак.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Івана-Франкоўскай вобласці