wd wp Пошук:

Бойкаўшчына

Бо́йкаўшчына (укр.: Бо́йківщина) — украінскі этнакультурны рэгіён, край бойкаў, размешчаны ў Заходняй Украіне.

Размяшчэнне

Бойкаўшчына размешчана на паўночных і паўднёвых схілах Карпат, распасціраецца ад рэк Лiмныца і Церэсва (на ўсходзе) да рэк Уж і Сян (на захадзе), ахоплівае горныя раёны Львоўскай, Iвана-Франкоўскай і Закарпацкай абласцей, ахоплівае каля 8 тысяч км².

Гiсторыя

Праз Бойкаўшчыну здаўна праходзіў галоўны гандлёвы і ваенны шлях з Украіны ў Венгрыю і Заходнюю Еўропу.

У 1772—1918 Бойкаўшчына знаходзілася ў складзе ўладанняў Габсбургаў (пасля Аўстрыйскай імперыi і Аўстра-Венгрыi), у 1919—1939 — Польшчы. Пасля далучэння ў 1939 Заходняй Украіны і ў 1945 годзе Закарпацця да УССР ўваходзіць у склад Украінскай дзяржавы.

Вядомыя ураджэнцы

На Бойкаўшчыне нарадзіліся многія вядомыя дзеячы, у прыватнасці гетман Пётр Сагайдачны, генеральны суддзя з часоў Хмяльнiччыны Іван Крэхавецкi, пісьменнік Іван Франко.

Галерэя

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Украіны
Катэгорыя·Карпаты