wd wp Пошук:

Браян Мэй

Браян Гаральд Мэй (англ.: Brian Harold May; нар. 19 ліпеня 1947, Лондан) — брытанскі рок-музыкант, гітарыст гурта Queen, аўтар шматлікіх хітоў групы. Камандор Ордэна Брытанскай імперыі (CBE), вучоны-астрафізтк. Жанаты з актрысай Анітай Добсан.

Адукацыя

Мэй скончыў школу Гэмптан-скул (англ.: Hampton School) і прэстыжны факультэт фізыкі і матэматыкі лонданскага Імперскага каледжа. Браян ужо ў асноўным падрыхтаваў дысертацыю на суісканне ступені PhD па астранамічным даследаваннях у інфрачырвоным дыяпазоне, і меў 2 навуковых публікацыі па астраноміі: у часопісе Nature і штомесячным весніку Каралеўскага астранамічнага таварыства, калі поспех Queen прымусіў яго перапыніць навуковую кар’еру.

Музычная кар’ера

Пачаў гуляць на гітары з сямі гадоў. За адсутнасцю грошай на мару юнага Мэя — Fender Stratocaster, знакамітую гітару Red Special ён сканструяваў разам з бацькам з суцэльнай дошкі дуба, спілаваный з каміна XVIII стагоддзя, дэталяў ад старога матацыкла і перламутравых гузікаў.

У 1964 годзе Мэй арганізаваў студэнцкі гурт «1984», названы паводле аднайменнага раману Джорджа Орўэла. Разам з гуртом у 1967 годзе ён акампаніраваў Джымі Хендрыксу. Група распалася ў 1968 годзе, аднак неўзабаве разам з вакалістам і басістам «1984» Тымам Стэфэлам вырашылі сабраць новы склад. На аб’яву аб пошуку ўдарніка «ў стылі Мітч Мітчэла/Джынджэр Бэйкера» адгукнуўся студэнт стаматалагічнага факультэта Імперыял-каледжа Роджэр Тэйлар. У гэтым жа годзе Мэй склаў першую ўласную мэлодыю.

Часцей за ўсё гучыць у гітах Queen менавіта Red Special, аднак часам выкарыстоўваліся і іншыя інструмэнты: Burns Double SixLong Away»), Fender TelecasterCrazy Little Thing Called Love»), Ibanez («Nothing But Blue») і Parker Fly («Mother Love»).

Свой дэбютны поўнафарматнік Браян пачаў рыхтаваць у 1991 годзе, незадоўга да сьмерці Мэрк’юры. Выхаду альбома папярэднічаў сынгл «Driven by you». Песьня была напісана да рэкламнай акцыі «Ford Motor Company» і мела ў Вялікабрытаніі вельмі вялікі поспех. У падтрымку «Back to the light» Браян Мэй арганізаваў глябальнае сусветнае турнэ. Па слядах гэтых гастроляў быў выпушчаны канцэртны альбом «Live at the Brixton Academy», на якім прагучаў як сольны матэрыял, так і класыка «Queen».

Пасля распаду «Queen» Мэй заняўся сольнай кар’ерай. Ён запісаў 7 даволі ўдалых сольных альбомаў. Таксама Мэй адзначыўся тым, што напісаў музыку да відэагульні для прыстаўкі Super Nintendo (вэрсія для Sega Mega Drive горшай якасьці) «Rise of the Robots».

Брытанскі часопіс Classic Rock улучыў Мэя ў свой спіс найвялікшых гітарыстаў усіх часоў.

Наш час

У дадзены момант Браян працягвае музычную кар’еру ў гурце Queen і вядзе навуковую дзейнасць у адным з брытанскіх каледжаў, у прыватнасці, працуе там выкладчыкам тэарэтычнай фізыкі і матэматыкі.

У лістападзе 2002 году Гартфардшырскі ўнівэрсытэт надаў яму ганаровую ступень па-англійску: Doctor of Science. У якасьці «прафэсара-аматара» прымаў удзел у праграме BBC «Начное неба» (англ.: Sky at night), якую вядзе яго даўні сябар Патрык Мур. У суаўтарстве зь вядучымі праграмы выпусьціў кнігу: «Вялікі выбух! Поўная гісторыя Сусьвету». 14 красавіка 2008 году прызначаны рэктарам Лівэрпульскага ўнівэрсытэту імя Джона Мурза [11]. У 2011 годзе Браян Мэй прыняў удзел у запісу трэка «You and I», які патрапіў на новы альбом спявачкі Lady Gaga «Born This Way»[12]

Асабістыя якасці і перавагі

У адрозненне ад большасці рок-зорак, ніколі не ўжываў наркотыкаў і не быў непераборлівы ў плоцевых сувязях. Не паліць і не злоўжывае алкагольнымі напоямі, з якіх аддае перавагу піву Guinness і лікёру Baileys. Мэя адрозніваюць спакойныя стрыманыя паводзіны на свецкіх вечарынах. Паводле ягоных словаў, у канцы 1980-х ён пакутаваў ад дэпрэсіі, аж да таго што разважаў пра самагубства. У гэты пэрыяд, калі запісваўся альбом «The Miracle», Браян разыходзіўся з жонкай, тады ж памёр яго бацька, а Queen у сувязі з хваробай Фрэдзі Меркуры не ўдзельнічаў ў канцэртных турах. Наркотыкі толькі пагоршылі б наяўныя праблемы. Жанаты другім шлюбам на Аніце Добсан, ад першага шлюбу трое дзяцей: Джымі (1978 г. н.), Люіза (1982 г. н.), Эмілі (1986 г. н.).

З’яўляецца заснавальнікам фонду «Save Me», які займаецца абаронай жывёл ад жорсткага абыходжання і супрацьстаіць прапанаванаму скасаваньню закона, які забараняе паляванне з сабакамі на лісыоў, зайцаў, аленяў і іншых жывёл (так званы «крывавы спорт»(англ.) бел.[13].

У кастрычніку 2010 году Браян Мэй быў уганараваны ўзнагародай Міжнароднага фонду абароны жывёл(англ.) бел. за ўнёсак у справу абароны жывёл. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Палаце лордаў.

На гітары гуляе шасціпенсавай манеткай, якая выйшла са звароту ў пачатку 1970-х гадоў, аднак у 1993 Каралеўскі манетны двор выпусціў невялікую партыю такіх манет, каб ён працягваў выкарыстоўваць іх у якасці мэдыятара[14].

Песні Queen, напісаныя Браянам Мэем

Браян Мэй саліруе ў наступных песьнях:

Поўная дыскаграфія Браяна Мэя

Альбомы з удзелам Браяна Мэя

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 20 снежня 2018.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119303191 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  3. Brian May // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 3 4 5 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119303191 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 ліпеня 2018.
  5. 1 2 MusicBrainz artist ID Праверана 3 ліпеня 2018.
  6. filmportal.de — 2005. Праверана 3 ліпеня 2018.
  7. OCLC. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 3 ліпеня 2018.
  8. 1 2 3 4 5 Discogs — 2000. Праверана 3 ліпеня 2018.
  9. 1 2 3 Montreux Jazz Festival Database Праверана 28 верасня 2020.
  10. 1 2 http://www.indiepedia.de/index.php?title=Queen
  11. Brian May — musician, songwriter and astronomer — was installed as the fourth Chancellor of Liverpool John Moores University Архівавана 25 кастрычніка 2008.
  12. Музыка KM.RU — Навіны — Браян Мэй запісаўся разам з Lady GaGa(недаступная спасылка)
  13. Афіцыйны сайт фонду «Save Me»
  14. Браян Мэй

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Імперскага каледжа Лондана
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Рок-музыканты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гітарысты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Арменія)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў