wd wp Пошук:

Sega Mega Drive

Sega Mega Drive (яп.: メガドライブ) — 16-бітная гульнявая прыстаўка, выпушчаная фірмай Sega ў 1988 годзе ў Японіі, і ў 1990 годзе — у Еўропе і іншых краінах. У Паўночнай Амерыцы прыстаўка была выпушчана пад імем Genesis, таму што Sega не змагла зарэгістраваць там гандлёвы знак Mega Drive.

Гісторыя

У Японіі прыстаўка была выпушчана 29 кастрычніка 1988 года. Першапачаткова планавалася, што распаўсюджаннем новай кансолі на тэрыторыі ЗША будзе займацца кампанія Atari, але фірмы так і не змаглі прыйсці да ўзаемавыгаднага пагаднення, таму кампанія SEGA вырашыла займацца распаўсюджаннем кансолей самастойна. Першыя партыі прыставак завезлі ў Нью-Ёрк і Лос-Анджэлес 14 жніўня 1989 года, у іншыя гарады пастаўкі адбыліся трохі пазней.

У Еўропе продажы пачаліся толькі 30 лістапада 1990 года. На той час папярэдняя кансоль, выпушчаная кампаніяй Sega — Sega Master System заняла значную долю рынку, дзякуючы чаму Sega Mega Drive хутка заваявала папулярнасць. Адразу пасля з’яўлення новай прыстаўкі на еўрапейскіх рынках, стартавала вельмі моцная рэкламная кампанія. У гэты час было выпушчана нямала гульняў для новай платформы, многія былі партаваны з гульнявых аўтаматаў — Altered Beast, Golden Axe, Ghouls ’n Ghosts, але было створана таксама нямала самастойных праектаў. Гульня Sonic the Hedgehog разышлася рэкорднымі тыражамі на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі, Бразіліі, Японіі, а таксама шэрагу еўрапейскіх краін.

Першапачаткова Sega Mega Drive канкурыравала толькі з кансоллю NES ад кампаніі Nintendo. На той момант NES вельмі састарэла ў тэхналагічным плане і практычна нічога не магла супрацьпаставіць новай прыстаўцы. Адзінай перавагай NES быў нізкі кошт, які рабіў кансоль даступнай для большасці патэнцыйных пакупнікоў. Дзякуючы гэтаму кансоль няблага прадавалася на тэрыторыі Японіі аж да канца дзевяностых гадоў.

Прыстаўка Super Famicom (таксама вядомая як Super NES), выпушчаная ў лістападзе 1990 года, пазіцыянавалася як самая моцная 16-бітная кансоль. Super Famicom значна пераўзыходзіла Sega MD па шэрагу параметраў, у прыватнасці, «Super NES» магла прайграваць алічбаваную гаворку і адначасова выводзіць на экран больш колераў, чым «Sega MD», аднак Mega Drive магла апрацоўваць значную колькасць геаметрычных аб’ектаў і фонавых спрайтаў, практычна цалкам пазбягаючы заўважнага зніжэння працаздольнасці. У выніку доля «Super NES» на еўрапейскім, японскім і паўночнаамерыканскім рынках усё роўна аказалася большай, але дзякуючы падтрымцы з боку многіх кампаній-распрацоўшчыкаў (у тым ліку Electronic Arts) Sega MD досыць доўга і небеспаспяхова канкуравала з новым творам Nintendo.

Лёс прыстаўкі быў прадвызначаны пасля шэрагу надзвычай няўдалых маркетынгавых хадоў. У прыватнасці, дадатковыя прылады, такія як Sega Mega CD (прылада для чытання кампакт-дыскаў), патрабавалі немалых выдаткаў дзеля вытворчасці, якія ў выніку сябе не апраўдалі. Пацярпеўшы немалыя страты, інжынеры кампаніі Sega заняліся распрацоўкай новай 32х-бітнай кансолі — Sega Saturn. Нягледзячы на тое, што ў сярэдзіне 90-х гадоў Sega фактычна спыніла падтрымку Mega Drive, гульні для яе выходзілі аж да 1998 года, а на тэрыторыі Бразіліі яна займала каля 75 % рынку, нават пасля выхаду 32х-бітных кансоляў, такіх як Sony Playstation, Sega Saturn і Panasonic 3DO.

Тэхнічныя спецыфікацыі

Працэсар

Цэнтральны працэсар: 16-бітны Motorola 68000 (ці цалкам сумяшчальны)

Дадатковы працэсар: 8-бітны Zilog Z80 (ці цалкам сумяшчальны)

Памяць

Загрузачная ПЗП: 2 Кбайт

Такім чынам, неліцэнзійныя гульні без кода не могуць быць запушчаны

Калі гульня валодае неабходнай ліцэнзіяй, ПЗП выведзе на экран надпіс «Produced by or under license from Sega Enterprises Ltd.» («Выраблена кампаніяй Sega Enterprises Ltd., альбо пад яе ліцэнзіяй»)

Загрузачнай ПЗП няма ў ранніх версіях прыстаўкі

Некаторыя раннія гульні, распрацаваныя без уліку TMSS, могуць не працаваць у позніх версіях прыстаўкі

Асноўная АЗП: 64 Кбайт

Відэапамяць: 64 Кбайт

Дадатковая АЗП: 8 Кбайт

Вобласць памяці картрыджа: да 4 Мбайт (32 Мбіт)

Графіка

Відэакантролер Sega Mega Drive (VDP, Video Display Processor), які адлюстроўвае графіку фона і аб’екты, з’яўляецца палепшанай версіяй відэакантролера Sega Master System, створанага на базе Texas Instruments TMS9918.

Пласты: 4 (2 пракручвальныя пласты графікі фона, 1 пласт спрайтаў, 1 пласт ‘вакна’)

Спрайты: Да 80 адлюстраваных адначасова, у залежнасці ад экраннага рэжыму, спрайтаў (да 20 на адным гарызантальным радку)

Палітра: 512 колераў

Колеры, якія ўжываюцца адначасова: для палітры выдаткаваны 64 дзевяціразрадныя словы АЗП. Усяго даступна 4 палітры па 16 колераў, пры гэтым адзін колер у кожнай палітры заўсёды празрысты, а таксама ёсць агульны колер фона. Гэта дазваляе адлюстроўваць да 61 колеру адначасова (і да 1536 з ужываннем растравых эфектаў ці зацямнення/высвятлення).

Разрозненне экрана: Да 320×240 (40×30 ячэек) для PAL-версіі, і да 320×224 (40×28 ячэек) для NTSC-версіі

Гук

Асноўны гукавы чып: Yamaha YM2612

Дадатковы гукавы чып: Texas Instruments SN76489

Выхады

Адаптар

Цікавыя факты

Найбольш папулярныя гульні

Эмуляцыя

У 2004 годзе Radica Games па ліцэнзіі выпусціла прыладу, якая змяшчала Sega Mega Drive, у Паўночнай Амерыцы (як Play TV Legends Sega Genesis) і ў Еўропе (як Sega Mega Drive 6-in-1 Plug ’n’ Play); прылада змяшчала 6 убудаваных гульняў і неадключальны геймпад, раз’ёма пад картрыдж не было.

Сэрвіс гульняў па падпісцы GameTap уключаў у сябе эмулятар Mega Drive, і прапаноўваў некалькі дзясяткаў ліцэнзійных гульняў.

Сэрвіс Console Classix таксама змяшчаў эмулятар і некалькі сотняў гульняў Mega Drive.

Некаторая колькасць гульняў была выпушчана на дысках-зборніках, уключаючы Sonic Mega Collection і Sonic Gems Collection для PS2, Xbox і Gamecube, а таксама Sega Genesis Collection для PS2 і PSP.

У сваёй прамове на Game Developers Conference 2006 года прэзідэнт Nintendo Саторы Івата абвясціў, што некаторая колькасць гульняў Genesis/Mega Drive будзе даступна для загрузкі на Wii — зараз гэтыя гульні ўжо даступны ў Wii Virtual Console.

Для Xbox 360 і PS3 існуе зборнік з 40 гульняў Sega Mega Drive, пад назвай SEGA Mega Drive: Ultimate Collection

Самым знакамітым эмулятарам для кішэнных прылад з’яўляецца PicoDrive, які быў партаваны на мноства платформ уключаючы Windows Mobile, Symbian і PSP. На дадзены момант ён не падтрымліваецца, але яго код актыўна ўжываецца для распрацоўкі эмулятараў на іншых партатыўных прыладах (напрыклад — genesis4iphone для iPhone).

Існуюць таксама асабістыя праграмныя эмулятары кансолі:

Продажы

Прададзена 39,7 млн:[1]

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Pricey.. Mega Drive sales figures — an update (нявызн.).  ??? (???). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 2 студзеня 2010.
  2. Super Fighter Team — www.superfighter.com
  3. Eidolon’s Inn : Kega Архівавана 16 кастрычніка 2005.
  4. Eidolon’s Inn : KegaLazarus Архівавана 26 студзеня 2013.
  5. Эмуляторы Sega Mega Drive 2
  6. Stephanie Strom.. Sega Enterprises Pulls Its Saturn Video Console From the U.S. Market (нявызн.) (недаступная спасылка).  ??? (???). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 2 января 2010.
  7. 1 2 3 Mr. Saturn.. Mega Drive/Genesis/Nomad History(ням.)  (недаступная спасылка).  ??? (???). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 2 января 2010.
  8. 1 2 Alucard em Quarta-feira.. A História do Mega Drive(парт.)  (недаступная спасылка).  ??? (31 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2015. Праверана 6 сакавіка 2008.
  9. Blake Snow.. The 10 Worst-Selling Handhelds of All Time (нявызн.) (недаступная спасылка). GamePro (30 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 2 студзеня 2010.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Гульнявыя прыстаўкі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1988 годзе