wd wp Пошук:

Бора-Бора

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Бора-Бора (франц., таіц.: Bora Bora) — востраў у Французскай Палінезіі. Уваходзіць у групу Падветраных астравоў Таварыства. Плошча — 23,9 км². Насельніцтва — 8880 чал. (2008 г.)

Геаграфія і прырода

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваны каля 4 млн гадоў таму. Большай часткай узгорысты. Найвышэйшы пункт — гара Атэману (727 м). Геолагамі вызначана, што Бора-Бора паступова апускаецца пад ваду з хуткасцю каля 1 см у стагоддзе. Вулканічны востраў атачае кола каралавага рыфа з мноствам невялікіх астраўкоў моту.

Клімат трапічны пасатны. Вылучаюцца дажджлівы (з мая па кастрычнік) і сухі (з лістапада па красавік) сезоны. Сярэдняя колькасць ападкаў 2263 мм у год. Сярэднегадавая тэмпература 28 — 30 °C. Назіраюцца частыя і моцныя, але кароткія штормы. Востраў знаходзіцца пад пагрозай моцных трапічных цыклонаў.

Бора-Бора з яго зялёнымі краявідамі ў атачэнні каралавых астраўкоў з’яўляецца адным з самых прыгожых у Французскай Палінезіі. У перадгор’ях захаваліся шыракалістыя трапічныя лясы. На ўзбярэжжы шмат культурных раслін. Але фаўна даволі бедная, прадстаўлена крабамі, казуркамі і птушкамі.

Гісторыя

Фота 1915 г.

Востраў быў населены палінезійцамі з астравоў Тонга ў VIII—IX стст. Вядома старажытная назва Вавау («перш народжаны»), якая пазней трансфармавалася ў Бора-Бора. Згодна паданням, першым кіраўніком вострава быў Ахататама, першы сын Хіра, легендарнага правадыра суседняга вострава Раіатэа. З-за перанаселенасці мясцовыя жыхары вялі частыя войны і лічыліся аднымі з найбольш жорсткіх ваяроў у Палінезіі.

У 1769 г. Бора-Бора быў адкрыты Джэймсам Кукам. У 1820 г. яго насельніцтва прыняло хрысціянства.

У кан. XVIII ст. Бора-Бора быў далучаны да дзяржавы манархаў Таіці. Яго жыхары выступілі супраць усталявання французскага пратэктарату ў 1842 г. Аднак у 1888 г. востраў быў далучаны да Французскай Палінезіі.

Пад час II Сусветнай вайны на ім размяшчалася амерыканская ваенная база. Дзякуючы амерыканскім ваенным на Бора-Бора з’явіўся першы ў Французскай Палінезіі аэрапорт, што садзейнічала ў пасляваенны час імкліваму развіццю турызму.

Эканоміка і інфраструктура

Адміністрацыйны цэнтр і самае вялікае паселішча (з насельніцтвам 4927 чал.) Ваітапе размешчана ў заходняй частцы Бора-Бора. Са знешнім светам востраў злучаны з дапамогай міжнароднага аэрапорта і паромнай пераправай на суседнія астравы, Таіці і Мурэа.

Невялікая колькасць астравіцян займаецца сельскай гаспадаркай — вырошчвае какосавую пальму і гародніну. Аднак асновай мясцовай эканомікі з’яўляецца абслугоўванне турыстаў. Бора-Бора славіцца сваімі буйнымі гатэлямі, пабудаванымі ў палінезійскім стылі на палях над лагунай або на моту.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Таварыства