wd wp Пошук:

Блакітніца мелеагр

Блакітніца мелеагр[3] (Polyommatus daphnis) — матыль з сямейства блакітніц.

Апісанне

Даўжыня пярэдняга крыла — 12 — 19 мм. Размах крылаў 31-35 мм. Самец зверху атласна-блакітны. Самка бурая з цёмнай палосай па краю крыла, іншы раз з блакітным апыленнем. Спод крылаў буравата-шэры, у самцоў амаль белы з 2 радамі цёмна-шэрых плям уздоўж краю і чорнымі плямамі ў пярэдняй частцы крылаў. Ад іншых роднасных відаў адрозніваецца зубчастым выступам каля ўнутранага вугла задняга крыла і адсутнасцю чырвоных плям на задніх крылах. У самкі такіх выступаў некалькі і яны больш выразныя[4].

Пашырэнне

Паўднёвая і Сярэдняя Еўропа, Крым, Малая Азія, Каўказ, Закаўказзе, Блізкі Усход, Пярэдняя Азія, Урал, паўночны захад Казахстана[5]. У Беларусі адзначана на Палессі, дзе праходзіць паўночная мяжа арэала.

З Растоўскай вобласці від вядомы па зборах 1993—1996 гг. з Куйбышава, Казанскай, Раздорскай. Усюды рэдкі[6].

Месцы пражывання: пусткі, сухія схілы, берагі рэчак, невялікія лугі, узлескі, абочыны дарог і чыгуначныя насыпы. Трапляецца пераважна ў месцах, асвоеных чалавекам.

Біялогія

Жыве ў стэпе і горных лугах сярэдняга пояса. Вид аселы. За год дае 1 пакаленне. Лёт матылёў у ліпені-жніўні.

Размнажэнне

Самка адкладае яйкі на кармавыя расліны, дзе яны зімуюць. Вусені развіваюцца вельмі павольна, часам да чатырох месяцаў. Некаторыя жывуць у мурашніках і сілкуюцца лічынкамі мурашак. Вусені развіваюцца на кветках астравых: вязелі (Coronilla), сачавічніку (Orobus), чаборы (Thymus), кураваі (Astragalus), Onobrychis, рутвіцы (Lotus) і іншых раслінах.

Падвіды

Блакітніца мелеагр — Polyommatus daphnis

Зноскі

  1. INPN taxonomie
  2. euro butterflies
  3. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  4. urral.ru
  5. Сайт «Бабочки Дагестана» (babochki-kavkaza.ru) (руск.)
  6. голубянка дафнис, мелеагр, голубянки (Polyommatus daphnis), численность, длина крыла, окраска, распространение ареал, места среда обитания, антропогенное воздействие… (руск.)
  7. 1 2 3 4 5 funet Архівавана 24 кастрычніка 2012.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Блакітніцы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона