wd wp Пошук:

Блакітны Каран

Блакітны (Сіні) Каран (араб. المصحف الأزرق‎‎‎) — туніскі куфічны рукапіс Карана блакітнага колеру, створаны ў прамежак паміж канцом IX стагоддзя і пачаткам X стагоддзя для мусульман Кайруана[5]. Рукапіс лічыцца адным з самых мастацкіх асобнікаў Карана, а таксама адным з найвялікшых твораў ісламскага мастацтва і адным з самых дарагіх калі-небудзь зробленых рукапісаў.

Першае згадванне пра рукапіс узыходзіць да 1293, калі ён быў уключаны ў каталог бібліятэкі Вялікай мячэці ў Кайруане[6]. Некаторыя даследчыкі выказваюцца ў карысць Іспаніі. Большасць даследчыкаў згодныя з месцам і часам стварэння рукапісу Сіняга Карана, хоць Элейн Джордж мяркуе, што яго можна датаваць эпохай ранняга Абасідскага халіфата[7].

Рукапіс выкананы тэхнікай залатога (хрызаграфія) і срэбнага пісьма на пергаменце, цалкам афарбаваным у колер індыга. Таксама выкарыстаны чырвоныя чарнілы[8]. Гэта вядомы ўзор мусульманскай каліграфіі, званы «адным з найбольш мудрагелістых раскошных рукапісаў, калі-небудзь створаных»[9]. Гісторык мастацтва Ясір Табаа пісаў, што «мімалётнае ўздзеянне» залатых літар на паверхні індыга «заклікана зацвердзіць веру мутазілітаў у стваральнасць і цудоўную сілу Слова Божага»[10].

Старонка з Сіняга Карана аяты Шаблон:Каран/спасылка. (Нью-Ёрк, Метраполітэн-музей.)

Рукапіс складаўся з 7 тамоў[11] і утрымліваў 600 старонак, якія разышліся па свеце ў часы Асманскай імперыі. У 1923 годзе ў Стамбуле некаторыя старонкі рукапісу набыў калекцыянер Ф. Р. Марцін, які прадаў іх затым у Еўропе[12]. У 1977 годзе ў распараджэнні Christie’s апынуліся некаторыя рукапісы з падобных на старонкі з Сіняга Карана, але дакладна не вядома, ці з’яўляюцца яны такімі ў рэчаіснасці.

Сёння вялікая частка старонак знаходзіцца ў Нацыянальным інстытуце мастацтваў і археалогіі Туніса, а астатнія ў іншых музеях па ўсім свеце[13]. З 1983 года ў Нацыянальным музеі ісламскага мастацтва ў Ракадзе(англ.) бел. захоўваюцца 67 старонак. Таксама старонкі рукапісу захоўваюцца ў Бібліятэцы Чэстара Біці ў Дубліне, у Метраполітэн-музеі ў Нью-Ёрку, Музеі Тарэка Раджаба(англ.) бел. ў Кувейце[14] і прыватных калекцыях. 24 красавіка на аўкцыёне Sotheby’s адна са старонак была набытая за £ 250 520[15].

Старонкі маюць розныя памеры: у Лос-Анджэлескім акружным музеі мастацтваў — 28,25 х 37,46 сантыметраў, хоць ёсць і такія, памер якіх больш чым 31 х 41 см.

Кожная сура ўпрыгожана больш чым 20 сярэбранымі разеткамі, а літары выпісаны золатам; каштоўны металічны тэкст разам з насычаным індыга сведчыць аб магчымым узыходжанні да дынастыі Фацімідаў, якія кіравалі Паўночнай Афрыкай у гэты час, імкнучыся гэтым творам мастацтва показать сваі багацце і моц Візантыйскай імперыі, якая валадарыла у гэты час над Анатоліяй, і выкарыстоўвала залатыя і сярэбраныя чарнілы для пісьма на пурпурным пергаменце ў сваіх раскошных рукапісах. Залатыя чарнілы для пісьма вырабляліся з парашковага золата. Дэкор, які аблямоўваў старонкі, мог быць з міхраба Кордаўскай саборнай мячэці. Дадзены ўзор з’яўляецца адзіным захаваным з усіх фацімідскіх Каранаў. Да ліку больш ранніх поўных спісаў Корана належаць Самаркандскі куфічны каран(руск.) бел.[16] і Тапкапійскі рукапіс(англ.) бел.[17]

Куфічны шрыфт мае вострыя вуглы ў абзацах па 15 радкоў на старонцы, без агаласовак, што было натуральным для мусульманскіх рукапісаў у IX-X стагоддзях.

Слупкі надпісаў прыкметна размешчаны на правым баку кожнай старонкі, якія ўзніклі шляхам увядзення ў прастору тэксту цэзур, якія ставяць асобныя літары ў пачатку радкоў. Словы з незвязанымі літарамі ў рукапісы часам падзеленыя паміж сабой лініямі: іншая адметная рыса тэкстаў Карана таго часу[18]. Гэтыя лініі былі створаны са срэбра[19] і за 1000 гадоў акісліліся[20].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 http://islamicart.museumwnf.org/database_item.php?id=object;ISL;tn;Mus01;2;en
  2. https://viewer.cbl.ie/viewer/image/Is_1405A/1/
  3. 1 2 https://www.khalilicollections.org/collections/islamic-art/khalili-collections-islamic-art-two-folios-from-the-blue-quran-kfq53/ Праверана 21 чэрвеня 2021.
  4. (unspecified title) Праверана 4 красавіка 2020.
  5. Folio from the Blue Qur’an (Probably North Africa (Tunisia)) (2004.88)(нявызн.). Heilbrunn Timeline of Art History. New York: The Metropolitan Museum of Art (1 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 20 мая 2013.
  6. Baeder, Charles Tunisia: Page of the Blue Quran, Renowned Local Artifact, to Be Sold in London // Tunisia-Live. — 16 April 2012. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2012.
  7. George, Alain (1 January 2009). “Calligraphy, Colour and Light in the Blue Qur’an”. Journal of Qur’anic Studies(англ.) бел..
  8. Folio from the Blue Quran(нявызн.). Лос-Анджелесский окружной музей искусств. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 20 мая 2013.
  9. Folio From the Blue Qur’an(нявызн.). Brooklyn Museum. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 20 мая 2013.
  10. Tabbaa, Yasser (1991). “The Transformation of Arabic Writing: Part I, Qur’ānic Calligraphy”. Ars Orientalis (Freer Gallery of Art, The Smithsonian Institution and Department of the History of Art, University of Michigan) 21: 119–148. http://www.jstor.org/stable/4629416.
  11. Feuillet Bleu Du Корана // Qantara. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013.
  12. Une page du Coran à la vente aux enchères Christie’s de Londres // Agence Internationale de Presse Coranique. — 18 Avril 2012. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013.
  13. Bifolium from the Blue Qur’an(нявызн.) (недаступная спасылка). Aga Khan Museum(англ.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 20 мая 2013.
  14. Hamza, Alya Digne d’un thriller // La Presse de Tunisie. — 15 Avril 2012. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013.
  15. Deimling, Kate Sotheby’s $40 Million Islamic Art Sales Shatter Records in London. — 7 october 2010. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2010.
  16. Tashkent’s hidden Islamic relic(нявызн.). BBC News (5 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 21 мая 2013.
  17. Al-Mushaf Al-Sharif Attributed to ‘Uthman bin ‘Affan(нявызн.). IRCICA (13 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 21 мая 2013.
  18. Blair, Sheila (2004). “Ivories and Inscriptions from Islamic Spain”. Oriente Moderno (Istituto per l’Oriente C. A. Nallino). http://www.jstor.org/stable/25817938. Retrieved on 21 May 2013.
  19. Treasures of the Aga Khan Museum. — Berlin: 2010. — С. 34. — ISBN 978-3-89479-603-7. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013.
  20. Bifolium of the “Blue Qur’an”. — The Institute of Ismaili Studies. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2011.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Ісламская літаратура
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Экземпляры Карана
Катэгорыя·Ісламскія тэрміны