wd wp Пошук:

Куфічнае пісьмо

Куфічнае пісьмо (араб. الخط كوفي‎‎‎ — куфічны почырк) — адзін з найстарэйшых відаў арабскага пісьма, створаны ў канцы VIII стагоддзя пасля заснавання двух ірацкіх гарадоў — Басры і Эль-Куфы. Куфічнае пісьмо адыграла вялікую ролю ў далейшым развіцці ўсёй арабскай каліграфіі.

Гісторыя

Ранні куфічны рукапіс Карана 7-га стагоддзя, які захоўваецца ў музеі Дом Карана.

Прыкладна да XI стагоддзя куфічны стыль быў асноўным, які выкарыстоўваўся для капіявання Карана[1]. Яркім прыкладам такога з’яўляецца Сіні Каран. З X стагоддзя куфічнае пісьмо паступова выцяснялася больш лёгкім і хуткім — скорапісам насх з размашыстым росчыркам. Куфічныя надпісы можна бачыць на архітэктурных фрызах, абліцаваных паліванай кафляй, у разьбе па ганчу і г. д. Паступова дэкаратыўныя надпісы гублялі інфармацыйны сэнс, і з XIX стагоддзя іх сталі называць эпіграфічным арнаментам[2].

Стыль

Куфічны стыль пісьма мае вельмі выразныя, спецыфічныя геаметрычныя прапорцыі. Вуглаватасць і шырыня літар строга вытрымана, вертыкальныя лініі слаба выяўлены, літары выцягнутыя па гарызанталі. Куфічнае пісьмо выкарыстоўваецца для надпісаў на гарызантальных паверхнях. Яно ўніверсальна падыходзіць для роспісу любых матэрыялаў: металу, шоўка, шкла, керамікі, дрэва і г. д[3].

Мадыфікацыі

Развіццё куфічнага пісьма прывяло да ўзнікнення іншых яго мадыфікацый, найболей яркімі з якіх з’яўляюцца:

Зноскі

  1. Arabic scripts (нявызн.) (недаступная спасылка). British Museum. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2018. Праверана 13 сакавіка 2013.
  2. Власов В.Г. Куфи // Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства: В 10 т.. — СПб.: Азбука-классика, 2006. — Т. IV. — 751 с: ил. + вкл с.
  3. Куфическое письмо (нявызн.) (недаступная спасылка). islamnaneve.com. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 30 красавіка 2013.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Арабская мова
Катэгорыя·Арабская каліграфія
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы