wd wp Пошук:

Бен Барнс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барнс.

Бенджамін Томас «Бен» Барнс[2](англ.: Benjamin «Ben» Barnes; нар. 20 жніўня 1981 года, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр

і спявак, вядомы ролямі ў фільмах «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян», «Хронікі Нарніі: Заваёўнік Світанку», «Дорыян Грэй», «Сёмы сын».

Біяграфія

Раннія гады

Бен нарадзіўся 20 жніўня 1981 года ў Лондане. Бацька Томас Р. Барнс — прафесар псіхіятрыі Лонданскага імперскага каледжа, які спецыялізуецца на шызафрэніі, маці Трыша Барнс[3][4] з’яўляецца вядучым брытанскім шлюбным тэрапеўтам і сусветна вядомым кансультантам па пытаннях сям’і і шлюбу, член брытанскай асацыяцыі тэрапеўтаў, якія займаюцца шлюбнымі і сексуальнымі праблемамі (British Association of Marital and Sexual Therapists)[5], брат Джэк (на 3 гады маладзейшы).

Бен вучыўся ў Кінгстанскім універсітэце (Kingston University)[6][7], скончыўшы ў 2004 годзе са ступенню бакалаўра па англійскай мове і драме, а таксама быў членам Нацыянальнага музычнага маладзёжнага тэатра (National Youth Music Theatre) з 1997 па 2003 год. Спявае, іграе на барабанах і фартэпіяна.

Акцёрская кар’ера

Прафесійны дэбют Барнса адбыўся ў 2004 годзе — ён выканаў ролю Дантэ Габрыэля Расеці ў спектаклі «Loving Ophelia». Сваю экранную кар’еру ён пачынаў з маленькіх роляў у англійскіх тэлевізійных шоу, такіх як «Liquid News», «Making Up Your Mind», «Doctors» і «Split Decision». У 2006 годзе ён атрымаў ролю Дэйкіна ў спектаклі «Аматары гісторыі» («The History Boys»). Барнс спяваў у групе «Hyrise» і ў 2004 годзе браў удзел у складзе гэтай групы ў брытанскім адборы на конкурс Еўрабачанне.

Пазней Бен з’явіўся ў двух фільмах: «Зорны пыл» (2007), дзе выканаў невялікую ролю юнага бацькі Трыстана Торна, і «Больш чым Бен» (2008), дзе сыграў Паўла Цяцерскага (Собака).

Пасля таго, як яму прапанавалі ролю прынца Каспіяна ў фільме «Прынц Каспіян»[8], Барнс скасаваў кантракт з «The History Boys». На Уэст-Эндзе Барнса замяніў Джэймі Кінг. Бен падпісаў кантракт з Walt Disney Pictures і Walden Media на тры фільмы. У 2010 годзе на экраны выйшаў фільм «Хронікі Нарніі: Заваёўнік Світанку».

У маі 2009 года выйшаў фільм з удзелам Бена «Лёгкія паводзіны», дзе ён сыграў Джона Уітэйкера. У верасні таго ж года адбылася прэм’ера экранізацыі твора Оскара Уайльда «Партрэт Дорыяна Грэючы» рэжысёра Олівера Паркера, у якой Барнс сыграў галоўную ролю[9].

У лістападзе 2008 становіцца апекуном брытанскага дабрачыннага фонду «Загадай жаданне» («Make a Wish»), які займаецца выкананнем жаданняў цяжкахворых дзяцей.

Асабістае жыццё

Аддае перавагу не распаўсюджвацца пра сваё асабістае жыццё.

Фільмаграфія

  1. 2006 — Урачы (тэлесерыял) / Doctors; серыя «Facing Up» — Крэг Анвін
  2. 2006 — Split Decision (ТБ) — Крыс Уілбур
  3. 2007 — Зорны пыл / Stardust — малады Данстан
  4. 2008 — Больш чым Бен / Bigger than Ben — Собака / Cobakka
  5. 2008 — Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян / The Chronicles of Narnia: Prince Caspian — прынц Каспіян
  6. 2008 — Лёгкія паводзіны / англ.: Easy Virtue — Джон Уітэйкер
  7. 2009 — Дорыян Грэй / Dorian Gray — Дорыян Грэй
  8. 2010 — Запёрты / Locked in — Джош
  9. 2010 — Хронікі Нарніі: Заваёўнік Світанку / The Chronicles of Narnia: The Voyage of the Dawn Treader — прынц Каспіян
  10. 2011 — Забіць Бона / Killing Bono — Нейл Мак-кормі
  11. 2012 — Словы / The Words — малады чалавек
  12. 2013 — Вялікае вяселле / The Big Wedding — Алехандра Грыфін
  13. 2014 — Ведае толькі Бог / God Only Knows — Нік Тартана
  14. 2015 — Сёмы сын / The Seventh Son — Том Уорд
  15. 2015 — У сваім розуме / Джэкі і Раян— Раян

Зноскі

  1. Ben Barnes (2) // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. TeenHollywood.com — Ben Barnes: Chatting with «Caspian» Архівавана 18 мая 2008.
  3. Ben Barnes: gerne on Tour(нявызн.). Fan Lexikon (30 ліпеня 2008). — «sagte der 26-Jahrige: “Ich wurde mir noch gern mehr von Neuseeland anschauen. Oder ins Geburtsland meiner Mutter reisen… nach Sudafrika…” (“said the 26-year-old: “I would like to see more of New Zealand. Or travel to the birthplace of my mother… South Africa…")»  Праверана 30 мая 2012.
  4. Hay, Carla Ben Barnes opens up about his musician mindset and working with legendary actors(нявызн.). u2360gradi (13 лістапада 2011). — «“My mum was raised Jewish, my dad is very scientifically minded…” (“Mia madre e stata sollevata ebreo, mio padre e molto mentalita scientifica…")»  Праверана 30 мая 2012.
  5. Rollings, Grant. Ben’s a prince among men(нявызн.), The Sun (30 June 2008). Праверана 23 студзеня 2015.
  6. Ben Barnes — Biography Архівавана 1 чэрвеня 2013. Ben Barnes Website Retrieved: 4 November 2011.
  7. Ben Barnes: the new prince of Hollywood The Daily Telegraph Created: 25 June 2008. Retrieved: 4 November 2011.
  8. In brief: Barnes skips History for Caspian(нявызн.), The Guardian (6 February 2007). Праверана 1 жніўня 2007.
  9. Stuart Kemp. Ben Barnes to shine as Dorian Gray(нявызн.), The Hollywood Reporter (18 May 2008). Праверана 23 студзеня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кембрыджы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Акцёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня