wd wp Пошук:

Бенджамін Джоўіт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джоўіт. Бенджамін Джоўіт (англ.: Benjamin Jowett; 1817, Лондан — 1893, Хэмпшыр) — англійскі вучоны, філолаг-класік, педагог, багаслоў. Вядомы пераводамі Платона. Прафесар Оксфарда. У 1870—1893 гадах быў кіраўніком оксфардскага Бэйліял-каледжа.

Біяграфія

Шарж з Vanity Fair, 1876

Нарадзіўся ў Камберуэле 15 красавіка 1817 года.

Навучаўся ў Лондане і ў Баліял-каледжы, яго член з 1838 года — стаў ім яшчэ будучы студэнтам, у 1839 годзе атрымаў ступень бакалаўра, з 1842 года — цьютар.

У 1845 годзе быў пасвечаны ў святарскі сан.

З 1855 года Каралеўскі (Regius) прафесар грэчаскай мовы.

У 1882—1886 гадах — віцэ-канцлер Оксфардскага ўніверсітэта.

Джоўіт лічыў (цяпер гэта адно з вядучых меркаванняў), што ў Платона адсутнічае ўласная суцэльная філасофская сістэма, таму да кожнага яго дыялогу варта звяртацца асобна.

Памёр 1 кастрычніка 1893 года.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Benjamin Jowett // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.stsepulchres.org.uk/notable/index.html Праверана 28 сакавіка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Філолагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1817 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ламбеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1893 годзе
Катэгорыя·Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выхаванцы Баліял-каледжа
Катэгорыя·Памерлі ў Оксфардзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Оксфардзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук