wd wp Пошук:

Беларуска-ангольскія адносіны

Беларуска-ангольскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Ангола. Дыпламатычныя сувязi былі ўстаноўлены 24 красавіка 1995 года.

Двухбаковыя адносiны

Афiцыйныя сустрэчы У жніўні 2015 года ў сталіцы Анголы горадзе Луанда праведзены перамовы паміж міністрамі замежных спраў абодвух краін. У чэрвені 2017 ў Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў міністр замежных спраў Рэспублікі Ангола. У лістападзе 2017 Анголу наведала беларуская дэлегацыя на чале з міністрам прамысловасці[1].

Эканамiчныя сувязi У 2018 годзе тавараабарот паміж дзяржавамі склаў 49 млн дол. Цікава, што ён складаецца выключна з экспарту Беларусі ў Анголу. Аснову беларускага экспарту складаюць кар’ерная і дарожная тэхніка (напрыклад, тэхніка «МАЗ», трактары, самазвалы «БелАЗ»), азотныя і калійныя ўгнаенні, рэнтгенаапаратура, прадукцыя металургіі[1].

Ваеннае супрацоўніцтва З 1993 года, у перыяд вайны ў Анголе, Рэспубліка Беларусь пачала пастаўкі ўзбраення ангольскай арміі, калі яна купiла 21 БМП-1[2]. У 1998-м дзяржава набыла 28 адзінак беларускix БМП-2. У 1999 годзе Ангола атрымала 62 танка Т-55, 22 Т-72, 62 БМП-2, 24 РСЗА БМ-21, 12 буйнакаліберных артсістэм 2С7 «Пион», 12 гаўбіц Д-30, 15 самалётаў МіГ-23 i 2 Су-22, у 2000 годзе — 1 Су-24 МК[3], у 2016 — таканавоз МЗКЦ-742960+820400, у лютым 2019 — 12 беспілотнікаў-мішэняў «Беркут-БМ», пускавая прылада катапультнага тыпу і наземны пункт кіравання на базе грузавога аўтамабіля «Урал»[4]. Адначасова ўлады Анголы пачалі перамовы аб куплі сістэм супрацьпаветранай абароны ў Беларусi за 200 мільёнаў долараў[5].

Зноскі

  1. 1 2 О сотрудничестве Республики Беларусь с Республикой Ангола Архівавана 14 студзеня 2019.
  2. Белорусские поставки оружия в третьи страны - любопытные факты и цифры
  3. Завоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия?
  4. В какие страны Беларусь поставляет оружие?
  5. Ангола хочет купить у Беларуси системы ПВО на 200 млн долларов Архівавана 4 лютага 2019.

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Двухбаковыя адносіны Беларусі
Катэгорыя·Знешняя палітыка Анголы