wd wp Пошук:

Беларуская федэрацыя кіберспорту

Белару́ская федэра́цыя кіберспо́рту — рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне[1], якое займаецца падтрымкай і развіццём кіберспорта ў Беларусі[2].

Мэты

Асноўнай мэтай з’яўляецца садзейнічанне развіццю ў Беларусі кіберспорту як новага віду спартыўнай спаборніцкай дзейнасці і спецыяльнай практыкі падрыхтоўкі чалавека да спаборніцтваў на базе камп’ютарнай тэхнікі, праграмнага забеспячэння, інтэрактыўных прылад і іншых магчымасцяў камп’ютарных тэхналогій, а таксама ўцягванне ў кіберспорт шырокіх слаёў насельніцтва Беларусі.[3]

Акрамя таго, садзейнічае развіццю кіберспорту ў Беларусі як масавага віду спорту, які прапагандуе агульначалавечыя каштоўнасці і здаровы лад жыцця, і эфектыўных формаў фізічнага выхавання дзяцей і падлеткаў, з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій, накіраваных на фарміраванне здаровага, фізічна і духоўна дасканалага, маральна-ўстойлівага маладога пакалення Беларусі.[4]

Гісторыя

У Беларусі ў 2014 годзе пачаліся першыя дзеянні па стварэнні федэрацыі кіберспорту. У канцы 2015 года група маладых людзей з Гродна зарэгістравала першую ў Беларусі федэрацыю кіберспорту. Праз некаторы час геймеры планавалі стаць рэспубліканскай арганізацыяй.[5]

У стварэнні цяперашняй федэрацыі прымала ўдзел арганізацыйная кампанія «Пляцоўка».[6] Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Беларусі як рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне 6 студзеня 2017 года.[7] Створана для развіцця кіберспорту ў рэспубліцы як часткі міжнароднага спартыўнага руху.[8] Афіцыйным партнёрам федэрацыі стала кампанія па вытворчасці кампутарных крэслаў «DXRacer».

28 лютага анансавала дзве лігі з прызавымі фондамі рэспубліканскую і студэнцкую, якія пройдуць у 3—4 кварталах 2017 года і завершацца гранд-фіналамі ў Мінску. Дысцыпліны абодвух чэмпіянатаў: Dota 2, Counter-Strike: Global Offensive, World of Tanks і FIFA 17 (таксама магчымы турніраы па NHL 17 і NBA 2K17 на рэспубліканскім чэмпіянаце).[9] Удзельнікі рэспубліканскага чэмпіяната абіраюцца шляхам правядзення адборачных онлайн-турніраў, па выніках кваліфікацыі каманды згуляюць на LAN-фінале ў Мінску. Студэнцкі турнір уключае навучэнцаў 55 беларускіх універсітэтаў і 173 каледжаў з усіх абласцей Беларусі, якія абіраюцца шляхам арганізацыі LAN-кваліфікацый. Лепшыя каманды кожнай вобласці згуляюць згуляюць на фінальным турніры ў Мінску.[10]

4 чэрвеня 2017 года Беларуская федэрацыя кіберспорту падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола» і хакейным клубам «Дынама Мінск».[11]

Чэмпіянаты

Кіруючы склад

Крытыка

Спартыўны эксперт Андрэй Вашкевіч лічыць падзею гістарычнай:[13]

Гэтая федэрацыя вельмі хутка — яшчэ на нашым жыцці — стане галоўнай у Беларусі. Яна будзе развіваць тое, што сапраўды цікава масам (у адрозненні ад хакея альбо футбола). Тое, што без школы, загадаў, бацькоў і кніжак ведаюць усе дзеці.[14]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Минюст зарегистрировал Белорусскую федерацию киберспорта(нявызн.). БелТА (6 студзеня 2017). Праверана 13 красавіка 2017. (руск.)
  2. Беларуская федэрацыя кіберспорту(нявызн.). Звязда. Праверана 16 красавіка 2018.
  3. В Беларуси появилась федерация киберспорта(нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY (6 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2020. Праверана 12 красавіка 2017. (руск.)
  4. У Беларусі з’явілася федэрацыя кіберспорту(нявызн.). Хартыя'97 (6 студзеня 2017). Праверана 12 красавіка 2017.
  5. Руслан Кулевіч. У Гродне з’явілася свая федэрацыя кіберспорту(нявызн.), Твой Стыль (06 студзеня 2016). Праверана 19 снежня 2018.(недаступная спасылка)
  6. Белорусская федерация киберспорта(нявызн.) (недаступная спасылка). iT-Ground.net (9 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2014. Праверана 12 красавіка 2017. (руск.)
  7. О государственной регистрации Республиканского общественного объединения «Белорусская федерация киберспорта»(нявызн.) (недаступная спасылка). Министерство юстиции Республики Беларусь (6 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2017. Праверана 12 красавіка 2017. (руск.)
  8. В Беларуси появилась федерация киберспорта(нявызн.). Беларусь сегодня (6 студзеня 2017). Праверана 13 красавіка 2017. (руск.)
  9. Белорусская федерация киберспорта проведет турниры по CS:GO, Dota 2 и WoT(нявызн.). Компьютерные вести (28 лютага 2017). Праверана 17 красавіка 2018. (руск.)
  10. Белорусская федерация киберспорта проведёт студенческую и республиканскую лиги(нявызн.). CyberSport.ru (28 лютага 2017). Праверана 12 красавіка 2017. (руск.)
  11. Белорусский киберспорт стал на шаг ближе к спорту традиционному(нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY (4 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2018. Праверана 17 красавіка 2018. (руск.)
  12. Федерация киберспорта: это как рок-н-ролл, просто примите(нявызн.). Sputnik Беларусь (7 ліпеня 2017). Праверана 17 красавіка 2018. (руск.)
  13. Андрей Вашкевич, 2017, с. 1
  14. Кіберспорт у Беларусі – спартовая дысцыпліна(нявызн.). БелСат (7 студзеня 2017). Праверана 16 красавіка 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2017 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кіберспорт у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат