wd wp Пошук:

Белакатайскі раён

Белаката́йскі раён (руск.: Белокатайский район; башк.: Балаҡатай районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Новабелакатай.

Геаграфія

Белакатайскі раён мяжуе з Кігінскім і Мечатлінскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай і Свярдлоўскай абласцямі. Плошча раёна складае 3037 км².

Гісторыя

Белакатайскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 18389 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (49,6 %), далей ідуць башкіры (43,6 %) і татары (5,4 %).

Зноскі

  1. GEOnet Names Server — 2018.
  2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  3. Russian census of 2010
  4. Население Башкортостана:XIX-XXI века: статистический сборник. — 2008. — С. 448.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных