wd wp Пошук:

Белагаловае

Белагаловае — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Страча, за 25 у напрамку на паўночны захад ад горада Мядзел, за 6,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Канстанцінава, за 0,2 км на захад ад аўтамабільнай дарогі Р45.

Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 1,82 км. Найбольшая глыбіня 2 м. Аб’ём вады ў возеры каля 0,2 млн м³. Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны забалочаныя. Вышыня схілаў складае 1—2 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя, забалочаныя. На захадзе ў Белагаловае ўпадае ручай. У паўночна-ўсходняй частцы выцякае ручай у возера Вялікія Швакшты[3][1].

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, укляя і іншыя віды рыб[3].

Зноскі

  1. 1 2 Ліст карты N-35-42. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1980 год. (руск.)
  2. 1 2 Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 1. (руск.)
  3. 1 2 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 7. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Страчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара