wd wp Пошук:

Барыс Фёдаравіч Баннікаў

Барыс Фёдаравіч Баннікаў (12 кастрычніка 192315 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кулямётчык 42-га стралковага палка 106-ай Забайкальскай стралковай дывізіі 27-га стралковага корпуса 65-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (30.10.1943), чырвонаармеец.

Біяграфія

Нарадзіўся 12 кастрычніка 1923 года ў вёсцы Таранкі цяпер Багародскага раёна Кіраўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Рускі. У самым пачатку вайны на фронт пайшлі бацька і старэйшы брат, і ўсе клопаты па гаспадарцы ляглі на плечы маладога Барыса. Працаваў у калгасе.

У 1943 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію Багародскім райваенкаматам. З верасня таго ж года на фронце. Вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра восенню 1943 года.

15 кастрычніка 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў раёне пасёлка Лоеў (Лоеўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі) чырвонаармеец Баннікаў з 4 добраахвотнікамі адным з першых пераадолеў раку, захапіў ўчастак траншэі праціўніка і адкрыў агонь, прыкрываючы пераправу роты. Загінуў у гэтым баі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра, і ўстойлівасць падчас баёў на прыдняпроўскім плацдарме чырвонаармейцу Баннікаву Барысу Фёдаравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.

Маці Барыса, Матрона Іонаўна, некалькі гадоў нічога не ведала пра сына. Толькі ў кастрычніку 1947 года на яе імя прыйшла Грамата аб прысваенні Б. Ф. Банникову высокага звання.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нолінскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 15 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна