У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савіцкі. Барыс Парфёнавіч Саві́цкі[1] (25 студзеня 1933 — 2008[2]) — вучоны, заолаг і эколаг, доктар біялагічных навук (1973), прафесар (1976).
Нарадзіўся ў Мінску. У 1955 годзе скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1956—1962 гадах працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі[3]. Потым займаў пасаду загадчыка лабараторыі медыцынскай заалогіі і паразіталогіі ў Хабараўскім навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, загадчыка кафедры заалогіі Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў Камсамольску-на-Амуры[3]. З 1974 года працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце на кафедры заалогіі і аховы прыроды біялагічнага факультэта. Пасаду загадчыка гэтай кафедры займаў у 1974—1990 гадах[3]. З 1990 года Б. П. Савіцкі ў Вярхоўны Савеце, член Прэзідыума, старшыня камісіі[1]. З 1996 года ў Інстытуце заалогіі Акадэміі навук Беларусі[1]. Таксама працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе займаў пасаду намесніка дырэктара Міжведамаснага цэнтра праблем нацыянальных паркаў і запаведнікаў[3].
Аўтар прац па экалогіі ўзбуджальнікаў асабліва небяспечных інфекцый, экалогіі і фаўне кровасысучых насякомых, агульнай экалогіі, ахове прыроды.
Сярод апублікаванага: