wd wp Пошук:

Рыгор Рыгоравіч Ганчарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганчарэнка.

Рыгор Рыгоравіч Ганчарэнка (нар. 30 лістапада 1950, г. Талас, Кыргызстан) — беларускі вучоны ў галіне папуляцыйнай і эвалюцыйнай генетыкі, генетыкі лясных культур. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар біялагічных навук (1991), прафесар (1993).

Біяграфія

Скончыў Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт (1979). У 1982—1985 гадах выкладчык Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1986—2000 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, лабараторыі Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2002 года загадчык кафедры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны[1].

Узнагароды

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы ў галіне генетыкі лясных драўняных культур, генетыкі прыродных папуляцый жывёл і раслін, эвалюцыйнай і радыяцыйнай генетыкі, карціравання геному. Пад яго кіраўніцтвам выкананы комплексныя даследаванні, накіраваныя на захаванне, рацыянальнае выкарыстанне і ўзнаўленне генетычных рэсурсаў найважнейшых лесаўтваральных відаў Беларусі і сумежных дзяржаў. Вырашыў шэраг фундаментальных праблем, якія тычацца сістэматыкі і эвалюцыі хвойных раслін і шэрагу вышэйшых насякомых, якія ўваходзяць у палеарктычныя лясныя цэнозы. Пабудаваў генетычныя карты для соснаў і елак Усходняй Еўропы. На аснове распрацаванай тэст-сістэмы правёў ацэнку ступені пашкоджання спадчыннага матэрыялу ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Аўтар больш за 260 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій і навучальных дапаможнікаў, 2 вынаходстваў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. ГАНЧАРЭНКА Рыгор Рыгоравіч
  2. Ганчарэнка Рыгор Рыгоравіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кыргызстане
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Генетыкі СССР
Катэгорыя·Генетыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі НДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі