wd wp Пошук:

Барыс Віктаравіч Канявега

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Канявега. Барыс Канявега (нар. 6 жніўня 1995) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ніва» з Доўбізны.

Клубная кар’ера

З 2013 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама». У сезоне 2014 стаў трывала з’яўляцца і ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену. У ліпені 2015 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. Пачатак сезона 2016 правёў у аснове брэстчан, выходзячы ў стартавым складзе, звычайна ў апорнай зоне. Улетку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў канцы сезона, але выступаў ужо толькі за дубль.

У лютым 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў «Тарпеда-БелАЗ», але не падышоў[3]. Пазней адправіўся ў пінскую «Хвалю», з якой у выніку падпісаў кантракт[4]. У «Хвалі» замацаваўся ў асноўным складзе.

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у «Мінску», аднак пазней далучыўся да брэсцкага «Руха», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. Пачынаў сезон 2018 у якасці іграка асновы, але ў ліпені атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У сезоне 2019 з-за траўм з’яўляўся на полі эпізадычна.

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[5], аднак ужо ў красавіку 2020 года па фінансавых прычынах пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі.

У 2021 годзе стаў іграком іншага клуба Другой лігі — «Нівы» з Доўбізны.

Міжнародная кар’ера

13 жніўня 2014 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з Малдовай (0:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльДынама-БрэстБеларусь211
2014Д1Дынама-БрэстБеларусь190
2015Д1Дынама-БрэстБеларусь120
2016Д1Дынама-БрэстБеларусь120
2017Д2ХваляБеларусь274
2018Д3РухБеларусь140
2019Д2РухБеларусь70
2020Д3Дынама-Брэст-1960Беларусь221

Зноскі

  1. Boris Konevega // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/boris_konevega/
  3. Коневега и Гардазари не подошли «Торпедо-БелАЗ»
  4. «Волна» подписала Татаревича, Коневегу и Дыбина
  5. Коневега перешел в «Гранит»
  6. За день до старта первой лиги 7 футболистов единовременно покинули «Гранит» из-за финансовых условий
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ніва Доўбізна
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Ігракі ФК Маларыта
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст