wd wp Пошук:

Барыс Васілевіч Пальчэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пальчэўскі. Барыс Васілевіч Пальчэўскі (нар. 27 жніўня 1944; с. Шатрова, Шатроўскі раён, Курганская вобласць, РСФСР) — беларускі інжынер-механік, спецыяліст у вобласці агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі, фотамастак. Доктар педагагічных навук (1988), прафесар (1989). Акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі, Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі. Муж архітэктара Галіны Пальчэўскай.

Біяграфія

Скончыў у 1967 годзе інжынерна-педагагічны факультэт БПІ. У 1967 годзе працаваў інжынерам аддзела навуковай арганізацыі працы Мінскага камбіната будаўнічых матэрыялаў, у 19681972 гадах загадчыкам лабараторыяй кафедры педагагічных дысцыплін БПІ. У 19721974 гадах аспірант НДІ школьнага абсталявання і тэхнічных сродкаў навучання АПН СССР у Маскве. У 19751992 гадах старэйшы выкладчык, дацэнт, прафесар кафедры педагагічных дысцыплін БПІ, у 19751987 гадах дэкан факультэта грамадскіх прафесій БПІ. У 19831997 гадах старэйшы піянерскі важаты, метадыст дзіцячага аздараўленчага цэнтра імя лётчыка-касманаўта Г. С. Цітова ў Крыме, аўтар метадычных рэкамендацый па арганізацыі і правядзенні дзіцячых пазнавальных свят.

У 19871988 гадах дактарант НДІ працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі АПН СССР. У 19921999 гадах прарэктар па навукова-метадычнай працы Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, у 19992011 гадах загадчык аддзела метадалогіі адукацыі, загадчык лабараторыі праектавання адукацыйных сістэм Нацыянальнага інстытута адукацыі ў Мінску, з 2011 года прафесар кафедры інфармацыйных тэхналогій у адукацыі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

Кансультант праекта Міжнароднага цэнтра эксперыментальнай археалогіі і інавацыйнай педагогікі «Кара-Табэ». Крым (з 2001 — грамадская дзейнасць).

Навуковая дзейнасць

Член саветаў па абароне дысертацый у сферы педагагічных навук, член экспертнага савета ВАК РБ, галоўны рэдактар часопіса «Тэхналагічная адукацыя» (1996—2011), член рэдкалегіі часопісаў «Веснік адукацыі», «Веснік МГІРА».

Аўтар больш як 400 навуковых і навукова-метадычных прац у сферы адукацыі, навуказнаўства, падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў найвышэйшай кваліфікацыі. Падрыхтаваў 18 аспірантаў і 5 дактарантаў (1989—2013).

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970), «За асваенне цалінных зямель» (1969), Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Беларускага рэспубліканскага таварыства «Веды», Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Акадэмікі Беларускай акадэміі адукацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курганскай вобласці
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Фотамастакі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі інжынерна-педагагічнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары педагагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе