wd wp Пошук:

Барыс Аляксандравіч Слука

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Слука. Барыс Аляксандравіч Слука́[1] (12 красавіка 1946 — 26 чэрвеня 2016) — вучоны ў галіне гісталогіі і эмбрыялогіі, доктар біялагічных навук (2000), прафесар (2001). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2005)[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Ліда (Гродзенская вобласць, Беларусь). У 1964 годзе скончыў школу і паступіў лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута, які скончыў у 1970 годзе. Вучыўся ў аспірантуры пад кіраўніцтвам А. С. Леанцюка і Д. М. Голуба[3]. У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Развитие гортани и её иннервации в эмбриогенезе человека и некоторых животных»[3]. У 1973—1976 гадах працаваў асістэнтам кафедры нармальнай анатоміі, у 1976—1977 гадах старшым навуковым супрацоўнікам на кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1977—1983 гадах асістэнт, у 1984—1997 гадах — дацэнт. Адначасова ў 1978—1986 гадах выконваў абавязкі намесніка дэкана лячэбнага факультэта. З 1997 года Б. А. Слука на пасадзе загадчыка кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі. У 2000 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Онтогенетические закономерности системной организации лёгких». З 2001 года — прафесар.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар прац па сістэмнай арганізацыі тканак і органаў дыхання, колькасных і статыстычных характарыстыках мікраструктур, матэматычным мадэліраванні гістагенетычных працэсаў. Сааўтар праектаў беларускіх гісталагічнай і эмбрыялагічнай наменклатур (1991), тыпавых праграм для медыцынскіх ВНУ Беларусі па гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі для лячэбнага (1997, 2005), педыятрычнага (1999, 2005) і медыка-прафілактычнага (2005) факультэтаў.

Быў старшынёй вучэбна-метадычнай камісіі медыка-біялагічных дысцыплін, членам праблемнай камісіі па марфалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. На правах асацыяванага члена ўваходзіў у склад праблемнай вучэбна-метадычнай камісіі па гісталогіі Міністэрства аховы здароўя Расіі. У 2004 годзе на Міжнародным кангрэсе марфолагаў ён быў абраны членам Каардынацыйнага савета Міжнароднай Асацыяцыі марфолагаў краін СНД. Займаў пасаду намесніка старшыні праўлення Беларускага Навуковага Таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў, уваходзіў у склад рэдакцыйнага савета часопіса «Марфалогія». Быў сурэдактарам расійска-беларускага навуковага часопіса «Морфологические ведомости». Таксама прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні шэрагу навуковых з’ездаў, навуковых і навукова-метадычных канферэнцый.

Б. А. Слука апублікаваў больш за 230 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку манаграфіі «Эмбриогенез и ре-иннервация внутренних органов» (1971, у сааўтарстве), «Нервы рефлексогенных зон» (1976, у сааўтарстве), «Очерки истории кафедры гистологии Минского медицинского института» (1998, у сааўтарстве), «Морфология лёгких при химической десимпатизации» (2000).

Узнагароды

Узнагароджаны шэрагам ганаровых грамат. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2005).

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. Слука Барыс Аляксандравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  3. 1 2 Памяти Бориса Александровича Слуки // Морфологические ведомости (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Эмбрыёлагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Гістолагі Беларусі
Катэгорыя·Эмбрыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Гістолагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам