wd wp Пошук:

Барыс Аляксандравіч Далгаплоск

Барыс Аляксандравіч Далгапло́ск[2] (12 (25) лістапада 1905 — 18 ліпеня 1994) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, акадэмік Акадэміі навук СССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1963).

Біяграфія

Нарадзіўся у вёсцы Лукомль (сучасны аграгарадок у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Пасля Грамадзянскай вайны загадваў хатай-чытальняй у вёсках Лукомль і Абчуга, быў сакратаром пярвічнай камсамольскай арганізацыі. З 1925 г. у Маскве. Працаваў экспедытарам і кур’ерам у Народным камісарыяце працы РСФСР. У 1931 годзе скончыў хімічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. З 1929 года вучобу ва ўніверсітэце сумяшчаў з працай на кафедры аналітычнай хіміі. З 1931 года праходзіў стажыроўку на Доследным заводзе сінтэтычнага каўчуку ў Ленінградзе. У сакавіку 1932 года Б. А. Далгаплоск накіраваны на завод сінтэтычнага каўчуку СК-1 у Яраслаўлі і прызначаны начальнікам спачатку цэхавай, потым начальнікам і навуковым кіраўніком Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі. У 1944 годзе абараніў доктарскую дысертацыю[3]. У 1943—1946 гг. адначасова загадваў кафедрай у Яраслаўскім тэхналагічным інстытуце. У 1946 годзе пераехаў у Ленінград, дзе да 1961 г. працаваў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце сінтэтычнага каўчуку імя С. В. Лебедзева. Адначасова ў 1948—1961 гг. на пасадзе загадчыка лабараторыяй механізму палімерызацыйных працэсаў Інстытута высокамалекулярных злучэнняў Акадэміі навук СССР. У 1958 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР. У 1961 годзе па запрашэнню акадэміка М. М. Сямёнава пераехаў у Маскву, дзе ў 1961—1963 гг. загадваў лабараторыяй у Інстытуце хімічнай фізікі АН СССР. У 1963—1988 гг. Б. А. Далгаплоск на пасадзе загадчыка лабараторыяй, а з 1988 года — дарадца пры дырэкцыі і навуковы кіраўнік лабараторыі ў Інстытуце нафтахімічнага сінтэзу імя А. В. Тапчыева.

Памёр А. Б. Далгаплоск 18 чэрвеня 1994 г. у Маскве. Пахаваны на Данскіх могілках.

Навуковая дзейнасць

Б. А. Далгаплоску належаць навуковы працы па тэорыі полімерызацыі і сінтэзу каўчукоў. Адкрыў і даследаваў з’яву аксідарэпрадукцыйнага ініцыіравання радыкальных працэсаў, новы тып ланцуговых рэакцый пад уплывам карбенавых комплексаў пераходных металаў. Распрацаваў асновы сінтэзу каўчукоў метадам эмульсійнай полімерызацыі. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны метады вызначэння канцэнтрацыі бутадыену ў сумесі з бутэнамі, малярнага аб’ёму бутадыену пры розным ціску. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны, працуючы ў Яраслаўлі, займаўся распрацоўкай новых і павелічэннем вытворчасці існуючых палімерных матэрыялаў на патрэбы Чырвонай Арміі. Разам з С. В. Лебедзевым удасканаліў каталізатар сінтэзу бутадыену са спірту.

Сярод апублікаваных прац:

Узнагароды

Зноскі

  1. Долгоплоск Борис Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.
  3. Долгоплоск Борис Александрович // Летопись Московского университета (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 18 ліпеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пахаваныя на Данскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Хімікі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве