Барталамі́ты, камуні́сты (лац.: Institutum Clericorum Saecularium in Communi Viventium — установа белага духавенства, якое жыве ў супольнасці) — аб’яднанне каталіцкага белага духавенства, заснаванае ў Германіі ў 1640 годзе ксяндзом Барталамеем Хольцгаўзерам. Яго члены абавязваліся:
У 1680 г. папа Інакенцій XI (Бенедэта Адэскалькі; (21.1676 — 12.8.1689)) ухваліў Статут таварыства, паводле якога пажыццёва прызначаў яго галоўнага начальніка. Пры апошнім прызначаліся па 2 памочнікі і галоўныя наведвальнікі. Дыяцэзіяльныя начальнікі мелі падпарадкоўвацца біскупам. Мясцовыя грамады ўзначальваліся правадырамі. З II паловы 17 ст. таварыства пашырылася на іншыя краіны Еўропы. У Рэчы Паспалітай аб’яднанне з’явілася ў 1683 годзе з ініцыятывы каралевы Марысенькі. Першы манаскі дом «бартошкаў» (такую мянушку яны атрымалі ў РП) паўстаў у Гуры-Кальварыі[1], другі — у Беражанах[2]. Афіцыйная дзейнасць у Польшчы завершылася ў 1850 годзе.
У 1695—1836 гадах аб’яднанне мела прадстаўніцтва ў Пінску (Берасцейскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае). У яго прадмесці Каралін таварыству належаў касцёл святога Карла Барамея[3], асвечаны ў 1784 годзе[4].