wd wp Пошук:

Баляслаў Паўлавіч Аскерка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аскерка.

Баляслаў Паўлавіч Аскерка (1822, вёска Вадовічы, Рэчыцкага павета — 30.12.1896, Варшава) — мазырскі павятовы маршалак (1862—1863), удзельнік Студзеньскага паўстання (1863—1864).

Паходжанне і сям’я

Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа». Род яго бацькі некалькі пакаленняў адносіўся да рэгіянальнай эліты Мазырскага і Рэчыцкага паветаў Вялікага Княства Літоўскага, а род маці — Мазырскага павета і Навагрудскага ваяводства.

Нарадзіўся ў сям’і Ігната-Паўла Леапольдавіча Аскеркі (1777—каля 1815) і Францішкі Янаўны Яленскай у родавым маёнтку Вадовічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Яго бацька быў значным землеўласнікам і валодаў спадчыннымі родавымі маёнткамі Малыя Вадовічы і Вялікія Вадовічы ў Рэчыцкім павеце (каля мяжы з Мазырскім паветам), дзе ў 1814 г. налічвалася 652 рэвізскія душы. Маючы такія зямельныя валоданні, шырокія сваяцкія сувязі сярод самых заможных і ўплывовых сямей Рэчыцкага павета, персанальны аўтарытэт сярод мясцовых дваран, Ігнат-Павел Аскерка выбіраўся павятовымі дваранамі на пасады старшыні рэчыцкага земскага суда, засядацеля II-га дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (упам. 1801 г. ), мазырскага гродскага суддзі (1802—1803), а перад смерцю яшчэ і паслужыў па выбару дваран рэчыцкім павятовым маршалкам (1814—1815).

Маці, Францішка Янаўна Яленская, была дачкой Яна Рафалавіча-Юзафавіча Яленскага (каля 1740—1810), мазырскага старосты (1786—1795) і мазырскага павятовага маршалка (1795—1802).

Адукацыя

Быў студэнтам універсітэта ў Дэрпце (Ліфляндская губерня), дзе ў 1836 г. стаў членам таемнага таварыства Карла Гільдэбрандта, за што, у выніку выкрыцця арганізацыі, быў пэўны час зняволены царскімі ўладамі.

Кіраванне гаспадаркай і дваранская служба ў павеце

Пазней жыў у маёнтку Ячонка Мінскага павета. Валодаў па спадчыне маёнткам Вадовічы ў Рэчыцкім павеце, дзе ў 1850 г. налічвалася 542 рэвізскія душы.

У 1862 г. быў выбраны ў Мінску на чарговых дваранскіх выбарах на пасаду мазырскага павятовага маршалка (1862—1863) на трохгоддзе, але да канца службы не даслужыў, бо прыняў удзел у паўстанні.

Удзел у Студзеньскім паўстанні (1863—1864)

Напярэдадні Студзеньскага паўстання (1863—1864) далучыўся да групоўкі «белых», быў прызначаны паўстанцкім начальнікам Мінскага павета. Пасля арышту царскімі ўладамі, знаходзіўся ў Мінску ў гарадской турме («Пішчалаўскім замку»), за ўдзел у Студзеньскім паўстанні (1863—1864) быў асуджаны на катаргу і 30 жніўня 1865 г. высланы з вязніцы ў Мінску ў Іркуцкую губерню.

Паводле даравальнага царскага маніфесту ў 1875 г. вярнуўся на радзіму з Іркуцкай губерні. З 1875 г. жыў і памёр у Варшаве. Пахаваны ў Варшаве на Павазкоўскіх могілках.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Памерлі 30 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1822 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі мазырскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1896 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Аскеркі