wd wp Пошук:

Баляслаў Віславух

Баляслаў Віславух (польск.: Bolesław Wysłouch; 22 кастрычніка 1855, с. Саха, Кобрынскі павет, Расійская імперыя, цяпер Залужжа, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь — 13 верасня 1937, Львоў, Львоўскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — польскі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, выдавец, суарганізатар народнага руху Галічыны, сенатар 1-га склікання ў Польскай Рэспубліцы, сацыяліст, масон у Львове ў час Аўстрыйскай Польшчы.

Біяграфія

Родам са шляхетнай сям’і Віславухаў з Палесся. Сваяк Севярына Віславуха. Скончыў Тэхналагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу, атрымаў дыплом інжынера-хіміка. Быў сябрам студэнцкіх гурткоў, з 1881 года быў звязаны з «Сацыялістычнай асацыяцыяй Польскага Народа» Баляслава Ліманоўскага. Быў пасаджаны на тры гады (1881—1884) у Варшаўскую цытадэль, пасля свайго вызвалення жыў у Львове.

Быў выдаўцом і рэдактарам шэрагу часопісаў: «Przegląd Społeczny», «Kurier Lwowski» (галоўны рэдактар у 1887—1919 гадах), «Przyjaciel Ludu» (1889—1902). У 1886 годзе ён распрацаваў праграму для Польскай сялянскай партыі.

У 1894 годзе ён быў ініцыятарам стварэння Польскай дэмакратычнай грамады, а ў 1895 годзе Народнай партыі ў Галічыне, у якой ён быў сябрам Вярхоўнай Рады (з 1903 года партыя дзейнічала пад назвай «Польская народная партыя»). У 1912—1913 гадах — прэзідэнт партыі «Аб’яднанне незалежных людзей» (польск.: Polskie Stronnictwo Ludowe – Zjednoczenie Niezawisłych Ludowców), у 1913—1923 гадах — сябра ПСЛ «Пяст» (польск.: Polskie Stronnictwo Ludowe „Piast”), у перыяд 1923—1925 гадоў — сябра ПСЛ «Вызваленне» (польск.: Polskie Stronnictwo Ludowe „Wyzwolenie”), у 1925 годзе — сябра Працоўнага клубу (польск.: Partia Pracy). У 1922—1927 гадах быў сенатарам у Польшчы. У 1928 годзе перастаў займацца палітычнай дзейнасцю.

Асабістае жыццё

Першая жонка — Марыя, сацыяльны актывіст, арганізатар народнага руху ў Галічыне. Пасля яе смерці ажаніўся з Браніславай — інспектарам Службы дапамогі жанчынам.

Зноскі

  1. Bolesław Wysłouch // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bolesław Wysłouch // NUKAT — 2002.
  3. Bolesław Wysłouch // MAK
  4. Find a Grave — 1995. Праверана 29 жніўня 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 27 мая 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Масоны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце
Катэгорыя·Віславухі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1855 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вязні Варшаўскай Аляксандраўскай цытадэлі
Катэгорыя·Памерлі 13 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Львове
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
Катэгорыя·Сацыялісты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэдактары Польшчы
Катэгорыя·Сенатары Польшчы