Баляслава Марыя Лямент (польск.: Bolesława Maria Lament; 3 ліпеня 1862, Ловіч, Польшча — 29 студзеня 1946, Беласток, Польшча) — блажэнная Рымска-каталіцкай царквы, манашка, заснавальніца манаскай кангрэгацыі «Сёстры-місіянеркі Святой Сям’і».
Баляслава Лямент нарадзілася ў шматдзетнай сям’і рамесніка Марціна Лямента і Люсіі Цыганоўскай. Вучылася ў расійскай прагімназіі ў Ловічы, якую скончыла з залатым медалём. Пасля атрымання пачатковай адукацыі вучылася кравецкай справе ў Варшаве, дзе атрымала дыплом, які дваў права на адкрыццё самастойнага прадпрыемства. Вярнуўшыся ў Ловіч, заснавала разам з сястрой Станіславай кравецкае прадпрыемства, у якім працавала два гады.
У 1884 годзе, зачыніўшы прадпрыемства, ўступіла разам з сястрой Станіславай ў падпольную жаночую кангрэгацыю «Сям’я Марыі» ў Варшаве, дзе прыняла часовыя манаскія зарокі.
У 1892 годзе ўзначаліла начлежных дом для бяздомных. У 1903 годзе накіравалася ў Магілёў, дзе выкладала курсы кравецкай справы для вясковых дзяцей. У Магілёве пад кіраўніцтвам святара Фелікса Вярцінскага заснавала разам з Леакадзіяй Гарчынскай і Люцыяй Чэхаўскай новую жаночую кангрэгацыю. Пасля закрыцця курсаў кравецкай справы ў 1907 годзе пераехала ў Санкт-Пецярбург, дзе працавала кіраўніком дзіцячага дому пры царкве святога Казіміра. У 1908 годзе заснавала гімназію з інтэрнатам, жаночую прагімназію.
У 1917 годзе пераехала ў Жытомір, у 1919 — у Луцк. У 1926 годзе адкрыла галоўны дом кангрэгацыі «Сёстры-місіянеркі Святой Сям’і» ў Ратава. Пасля новыя дома кангрэгацыі былі адкрыты Баляславай Лямент у Варшаве, Пінску, Беластоку, Таліне.
У 1935 годзе з-за дрэннага здароўя адмовілася ад абавязкаў галоўнай ігуменні кангрэгацыі і памерла 29 студзеня 1946 года ў Беластоку[6].
Асаблівае значэнне ў сваёй дзейнасці Баляслава Лямент надавала экуменічным ініцыятывам з прадстаўнікамі Рускай праваслаўнай царквы.
Баляслава Лямент была абвешчана блажэннай рымскім папам Янам Паўлам ІІ 5 чэрвеня 1991 года ў Беластоку[6].