wd wp Пошук:

Балтачаўскі раён

Балта́чаўскі раён (руск.: Балтачевский район; башк.: Балтас районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Старабалтачава.

Геаграфія

Балтачаўскі раён мяжуе з Аскінскім, Караідэльскім, Мішкінскім, Бураеўскім і Татышлінскім раёнамі. Плошча раёна складае 1598 км².

Гісторыя

Балтачаўскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 18981 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (51,1 %), далей ідуць татары (31,2 %), марыйцы (12,6 %), рускія (2,5 %) і ўдмурты (2,3 %).

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. https://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96