wd wp Пошук:

Балатнакветнік шчыталісты

Балатнакветнік шчыталісты, Німфейнік шчыталісты[3] (Nymphoides peltata) — рэліктавы від травяністых раслін роду Балатнакветнік (Nymphoides) сямейства Бабковыя (Menyanthaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая водная расліна з паўзучым карэнішчам даўжынёй да 1—1,5 м, якое замацоўваецца на дне вадаёма. Сцёблы дасягаюць паверхні вады. Лісце з кветкамі плаваюць на паверхні вады. Лісце акругла-эліптычнае, каля асновы сэрцападобнае, на верхавінцы выемчастае, знізу густа пакрытае залозістымі плямкамі. Кветкі ярка-жоўтыя, у дыяметры да 5 см. Вяночак глыбока рассечаны на махрыстыя па краях лопасці, чашачка 5-раздзельная. Плод — яйкападобная каробачка.

Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Экалогія

Расце невялікімі групамі на мелкаводдзях (30—50 см) у непраточных ці мала праточных вадаёмах (рэках, старыцах, азёрах і сажалках) з пясчаным і глейка-пясчаным дном.

Арэал

Еўразійскі, па паходжанню дэрыватны трапагенны від. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца на рацэ Нёман у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці[4].

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна.

Ахова

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай у Літве, Польшчы і Украіне. Уключаны ў Чырвоную кнігу Латвіі (0 катэгорыя)[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы.
  5. Балатнакветнік шчыталісты ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Бабковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі