wd wp Пошук:

Бадушка рагатая

Бадушка рагатая (Centrotus cornutus) — від паўцвердакрылых насякомых з сямейства Гарбаткі (Membracidae).

Распаўсюджанне і месцы пражывання

Распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе, Беларусі, Украіне, Еўрапейскай частцы Расіі, Турцыі, на Каўказе і ў Закаўказзі, Сярэдняй Азіі, Казахстане, Сібіры, на поўдні Хабараўскага і Прыморскага краёў. Жывуць на палянах, на буйнатраўі пад полагам лесу, каля лясных дарог і на ўзлессі. У Еўропе дарослых насякомых назіраюць з мая да кастрычніка.

Апісанне

Даўжыня цела імага 7—9,6 мм. Дарослыя асобіны чорныя, на іх целе ёсць жаўтаватыя прылеглыя валаскі; у самак краі бакавых і задніх адросткаў пярэдняспінкі(руск.) бел. бываюць бурыя. Надкрылы(руск.) бел. і іх жылкі празрыстыя.

Экалогія

Німфы ў перыяд росту звычайна не пакідаюць кармавых раслін, такіх як птушанец (Vincetoxicum), бадзяк (Cirsium), чартапалох (Carduus) і крапіва (Urtica). Імага жывуць на верхавінах травяністых раслін і кустах, але часцей на маладых дрэвах, такіх як таполя (Populus), дуб (Quercus), маліна (Rubus), сліва (Prunus) і іншых.

Фота

Зноскі

  1. Holzinger W. E., I. Kammerlander & H. Nickel. The Auchenorrhyncha of Central Europe - Die Zikaden Mitteleuropas. Fulgoromorpha, Cicadomorpha excl. Cicadellidae. — 2003. — Т. I. — С. 529. — 674 с. — ISBN 90—04-12895-6.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Насякомыя Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Насякомыя Азіі
Катэгорыя·Цыкадавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта