wd wp Пошук:

Аўтамагістраль Урал

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. M5. У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Урал.

М5
E 30
«Урал»
М5 у сетцы расійскіх федэральных дарог
Краіна Расія
Рэгіён Маскоўская вобласць

Татарстан
Башкартастан

Частка дарогі Еўрапейскі маршрут E30
Уладальнік дзяржаўная
Даўжыня 1879 км
Пачатак Масква
Праз Разань (180 км), Пенза (634 км), Самара (1038 км), Уфа (1470 км)
Канец Чалябінск (1879 км)
Дарожнае пакрыццё асфальт

Федэральная траса М5 «Урал» — аўтамабільная дарога федэральнага значэння ў Расіі па маршруце: Масква — Разань — Пенза — Самара — Уфа — Чалябінск (з пад’ездамі да Саранска, Ульянаўска, Арэнбурга, Екацярынбурга). Працягласць 1879 км.

М5 — адна з найстарэйшых аўтамабільных дарог Расіі. Участак ад Масквы да Разані (стары) пабудаваны (дакладней, адаптаваны для аўтамабільнага руху, маскоўска-разанская дарога існавала і раней) у пачатку 1930-х гадоў, на зары аўтамабілізацыі СССР. У 1946—1947 гадах дарога працягнута да Куйбышава. На ўсім працягу (ад Масквы да Чалябінска) рух адкрыты ў 1965 годзе.

Працягам трасы М5 на ўсход з’яўляюцца аўтадарогі «Іртыш», «Сібір», «Байкал» і «Амур». Усходні канчатак аўтадарогі М7 «Волга» спалучаецца з трасай М5 ва Уфе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дарогі Башкартастана
Катэгорыя·Дарогі федэральнага значэння Расіі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе