wd wp Пошук:

Аэрапорт Гібралтар

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гібралтар.

Аэрапорт Гібралтара (англ.: Gibraltar Airport) размешчаны ля падножжа Гібралтарскай скалы. Уладальнікам аэрапорта з’яўляецца Міністэрства абароны Вялікабрытаніі, якое выкарыстоўвае аэрапорт для ваенных патрэб. Таксама ажыццяўляюцца і рэйсы грамадзянскай авіяцыі — у Вялікабрытанію і Іспанію.

Аэрапорт мае адну асфальтавую ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 1829 м і размешчаны ўсяго за 500 м ад цэнтра горада.

У 2004 годзе аэрапорт перавёз 314375 пасажыраў і 380 тон грузу.

Аэрапорт Гібралтара — адзін з нешматлікіх аэрапортаў у свеце, дзе ўзлётна-пасадачную паласу перасякае аўтамабільная дарога.

Зноскі

Спасылкі

Панарамны ўзлётна-пасадачнай паласыПанарамны ўзлётна-пасадачнай паласы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Транспарт у Гібралтары
Катэгорыя·Аэрапорты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аэрапорты Гібралтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу