wd wp Пошук:

Аура

«Аура» (англ.: Aura, бел.: Аўра) — беларуская група, якая выконвае музыку ў стылі поп, поп-рок. Гэта творчы і сямейны саюз двух вядомых аўтараў і выканаўцаў — Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка, у актыве якіх больш за 300 песень, напісаных для артыстаў Беларусі, Расіі, Малдовы.

Гісторыя

Стварыць уласны праект «Аўра» Юлія Быкава і Яўген Алейнік вырашылі ў 2005 годзе. «Аўра» з’явілася на свет з песняй «Whisper of Silence», у напісанні якой выкарысталі неіснуючую мову з элементамі англійскай, італьянскай, латыні[1]. У 2006 годзе песня заняла 3-е месца на фестывалі «Eurovision Forum Contest»[2]. Праз год «Аўра» разам з амерыканскім рэперам Doobie (Дубі) запісала песню «Ноччу на Купалле». У 2009 годзе група «Аўра» была адзначана радыёпрэміяй «Золотое ухо» у намінацыі «Творчы патэнцыял»[3]. 19 снежня 2010 года «Аўра» перамагла ў тэлепраекце АНТ «Музыкальный суд» з песняй «Затрымай мяне». 15 чэрвеня 2011 года ў Палацы прафсаюзаў адбыўся сольны канцэрт гурта, на якім быў прадстаўлены першы альбом калектыва. Дыск пад назвай «Aura» стаў зборкай лепшых песень, напісаных з 2005 па 2011 гады[4]. Сёння гурт рыхтуецца да выхаду канцэртны DVD-дыск і яшчэ адзін сольны альбом.

Дыскаграфія

Клипография

Зноскі

  1. Подберезский, Дмитрий Whisper of Silence(руск.) . ej.by. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
  2. Белорусская группа Aura заняла 3-е место в интернет-Евровидении / Naviny.by
  3. Петр Елфимов стал обладателем “Золотого уха” Архівавана 5 сакавіка 2021. / Tut.by
  4. 1 2 Aura “Aura.by” (+аудио) / Experty.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карыстальнікі YouTube
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Поп-гурты Беларусі