.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}
Астравы Марыі (ісп.: Islas Marías) — група астравоў у Ціхім акіяне, адміністрацыйна належаць да мексіканскага штата Наярыт. Агульная плошча — 245 км². Насельніцтва (2005 г.) — 1116 чал.
Архіпелаг Марыі ўключае 9 астравоў, што знаходзяцца ў 112 км ад мацерыковай часткі Мексікі. Найбуйнейшы востраў Марыя-Мадрэ займае плошчу 145,28 км². Паверхня гарыстая. Узбярэжжа большасці астравоў пакрыта скаламі і камяністымі пляжамі. Найвышэйшы пункт — мыс Ракалоса (616 м).
Клімат трапічны, дзякуючы сталаму ўздзеянню Ціхага акіяна больш мяккі, чым на астатняй тэрыторыі штата Наярыт.
На астравах існуе некалькі экалагічных зон. Значная частка сушы пакрыта хмызнякамі і травамі, аднак існуюць невялікія па плошчы горныя лясныя масівы і прыбярэжныя мангры. Флора і фаўна адрозніваюцца распаўсюджваннем эндэмічных форм, у тым ліку мясцовымі відамі яшчарак, грызуноў, казурак і птушак. Сустракаюцца ластаногія, пінгвіны, ігуаны, кажаны, апосумы і інш. Навакольныя воды насяляюць рэдкія віды рыб, кітоў і дэльфінаў.
У 2010 г. ЮНЕСКА абвясціла астравы Марыі біясферным рэзерватам.
Астравы Марыі былі адкрыты іспанскімі канкістадорамі ў 1532 г. У 1857 г. мексіканскі ўрад перадаў іх у арэнду прыватным асобам, аднак ніякай актыўнай эканамічнай дзейнасці яны не вялі. У 1879 г. сталі прыватнай маёмасцю сям’і Карпена, якая распачала здабычу солі. У 1905 г. архіпелаг зноў выкуплены федэральным урадам Мексікі. На востраве Марыя-Мадрэ была пабудавана турма, якая дзейнічае да нашых дзён.