wd wp Пошук:

Асвейскі сельсавет

Асве́йскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Асвея.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 27 верасня 1938 года гарадскі пасёлак) Асвея. 24 верасня 1926 года з сельсавета вылучаны Асвейскі нацыянальны яўрэйскі местачковы Савет. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 10 мая 1958 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Сенькаўскага (4 населеныя пункты: Востраў, Канчаны, Навалакі і Урагава) і Сухарукаўскага (4 населеныя пункты: Бяляны, Галькаўшчына, Міхаліна і Рагелева) сельсаветаў[1].

31 сакавіка 1977 года ўтвораны зноў у складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці з вёсак, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Асвейскага пассавета (18 населеных пунктаў: Асёткі, Баркова, Бічыкава, Бяляны, Весніно, Відокі, Вышнарава, Галькаўшчына, Дзедзіна, Купараўшчына, Міколенкі, Міхаліна, Мядзведзева, Рагелева, Рубаны, Саўкелі, Свяціца, Шаўракі) і якія ўваходзілі ў склад Чапаеўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Абрамова, Каменка, Кісялі, Мікуліна, Селішча і Стралкі)[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сенькаўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Давыдава, Дубрава, Зашчырына, Канчаны, Каралёва, Мотужы, Муквяціца, Нарушова, Савейкі, Сенькава, Урагава, Цеплюкі), у склад Каханавіцкага сельсавета перададзены 7 вёсак: Абрамова, Асёткі, Вышнарава, Каменка, Кісялі, Селішча і Стралкі[3]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чапаеўскага сельсавета (27 населеных пунктаў: пасёлак Чапаеўскі, вёскі Асвеіца, Буды, Валясы, Вялікае Сяло, Гарадзілавічы, Гаўрыліна, Дабраплёсы, Дзянісенкі, Дубровы, Залучча, Ігналіна, Ізубрыца, Кабылінцы, Кастрова, Красова, Лісна, Любасна, Малашкава, Мыленкі, Поціна, Прошкі, Рагелева, Страдна, Сукалі, Царкоўна, Чарнавокі)[4]. 27 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Баркова[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў без Асвеі) — 673 чалавекі[6], з іх 89,3 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 1,8 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  5. Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района Архівавана 31 студзеня 2022.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асвейскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1977 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Асвейскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе