Абрамо́ва[1] (трансліт.: Abramova, руск.: Абрамово) — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Каханавіцкага сельсавета.
Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Чапаеўскага сельсавета[2], да 8 красавіка 2004 года — у склад Асвейскага сельсавета[3].
Побач з вёскай знаходзіцца шэраг археалагічных помнікаў — гарадзішча днепра-дзвінскай культуры і два крывіцкіх курганных могільнікі.