wd wp Пошук:

Асвейскае балота

Асвейскае балота, у Беларусі, на поўначы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, у вадазборы Асвейскага возера. Нізіннага (37 %), вярховага (35 %), мяшанага (25 %) тыпаў. Плошча 5,1 тыс. га, у межах прамысловага пакладу 4,6 тыс. га. Глыбіня торфу да 6,3 м, сярэдняя 2,8 м. Першапачатковыя запасы торфу 20,6 млн т. На паўднёвым захадзе балота паклад сапрапелю магутнасцю да 3,5 м, агульныя запасы 7,4 млн м3. Неасвоеная частка балота ў складзе Асвейскага ландшафтнага заказніка, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць. Растуць бяроза, хвоя, вольха, месцамі травяное покрыва з асакі, касача, падвею.

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Балоты паводле алфавіта
Катэгорыя·Балоты Верхнядзвінскага раёна
Катэгорыя·Балоты Беларусі