wd wp Пошук:

Асака варсістая

Асака варсістая[3][4] (Carex hirta) — шматгадовая травяністая расліна[4], тыпавы від роду Асака (Carex) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Суквецце

Трава ярка-зялёнай або шыза-зялёнай афарбоўкі з доўгімі паўзучымі карэнішчамі[4], якая ўтварае друзлыя дзярновіны і дае доўгія (гарызантальная частка 10-50 см даўжынёй[4][5] патоўшчаныя парасткі двух відаў: апагеатропныя і дыягеатропныя. Адзін з рэдкіх відаў асок, якія даюць падоўжаныя вегетатыўныя парасткі[5].

Сцеблы прамастаячыя гладкія, 10-60 см вышынёй, ля аснавання апранутыя гладкімі, чырванавата-бурымі, бязлісцевыя похвамі, у суквецці шурпатыя.

Пласцінкі лісця 2-4 (5[6]) мм шырынёй, апушаныя з абодвух бакоў, рэдка голыя, тонка завостраныя, карацей сцябла.

Каласкі[4] у ліку 3-5, дадолу магчыма моцна расстаўленыя. Верхнія (1[6])2—3(5[6]) каласкоў тычынкавыя, збліжаныя, булавападобна-ланцэтныя, 1,5-3 см даўжынёй[7]; астатнія песцічныя, цыліндрычныя, 1,5-4 см даўжынёй, 0,8 см шырынёй[7], друзлыя, ніжнія звычайна на ножках да 2 см даўжынёй[7]. Песцічные каласкі размешчаны амаль па ўсім сцябле. Лускі тычынкавых каласкоў зваротна-яйкападобныя, шыпавата-завостраныя, светла-іржавыя, магчыма валасістыя. Лускі песцічных каласкоў даўгавата-яйкападобныя, магчыма доўгавосцевыя, светла-іржавыя, у сярэдзіне светла-зялёныя, рассеяна-валасістыя, з трыма жылкамі, карацей мяшочкаў. песцікаў 3. Мяшэчкі 5,5-7 мм даўжынёй, тонкакожыстыя, даўгавата-канічна-яйкападобныя, звычайна па ўсёй паверхні густа-валасістыя, уздута-трохграневыя, зеленаватыя або іржава-крапчатыя, з выступоўцамі, некалькі патоўшчанымі жылкамі, амаль сядзячыя, паступова звужаныя ў падоўжаны шчаціністы, некалькі растапыраны носік. Носік 1,5-3,5 мм даўжынёй[6], зелянява-жоўты, не адрозны па колеры ад астатняй часткі мяшочка, з шылападобнымі, цвёрдымі зубцамі (0,5) 1 — 2,5 (3) мм даўжынёй[6].

Ніжні крыючы ліст большай часткай з доўгай похвай, амаль роўны суквеццю.

Квіценне доўжыцца з мая па чэрвень[4]. Плоданасіць у маі-чэрвені.

Лік храмасом 2n = 112.

Вар’іруе па ступені опушенасці похваў і пласцінак лісця: ад рассеяна-валасістых да голых і толькі ля верхняга краю плёнчатага боку похвы заўсёды валасістых. Звычайна апушаны ўсе часткі ліста, а ва ўмовах залішняга ўвільгатнення нярэдкія парасткі з голымі лісцем. Валасінкі ў гэтага віду своеасаблівыя: сценкі іх маюць невялікія выпукласці (мамілозны), тады як у іншых відаў асокаў валасінкі з гладкімі сценкамі.

Распаўсюджанне

Еўропа, Еўрапейская частка Расіі: усе раёны, акрамя Арктыкі, Каўказ, Прыбалтыка, Украіна, Беларусь; Малдова, Далёкі Усход: Усурыйскі край (поўдзень, занасное) Заходняя Азія: Турцыя, Іран (хрыбет Кухруд(руск.) бел.) Паўночная Амерыка (занасное) Паўночная Афрыка.

Расце на прырэчных схілах і берагах вадаёмаў, на вільготных і сухіх пясчаных участках, у гліністых месцах, на сырых лугах і пашах, у светлых лісцяных лясах, на ўзлесках, у зарасніках хмызнякоў, па краях дарог і насыпах.

Выкарыстанне

У карэнішчах знойдзеныя сапаніны, сляды эфірнага алею, крухмал, смолы, а ў лісці — алкалоіды[4][8].

У народнай медыцыне адвар карэнішчаў выкарыстоўваецца як лёгкае адхарквальнае пры бранхіце[4] і пры захворваннях нервовай сістэмы[4]. Ужыванне яго проціпаказана пры гастрыце і язвавай хваробы страўніка[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 32. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Осока мохнатая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 79-81. — 592 с. — 120 000 экз.
  5. 1 2 Алексеев Ю.Е., Новиков Ю.С. Определитель осок средней полосы европейской части СССР по вегетативным органам. — М.: Наука, 1971. — 81 с. (Праверана 8 красавіка 2010)
  6. 1 2 3 4 5 Егорова Т.В. Осоки (Carex L.) России и сопредельных государств (в пределах бывшего СССР). — СПб, Сент-Луис: Санкт-Петербургская ГХФА и Миссурийский ботанический сад, 1999. — С. 160. — 772 с. (Праверана 8 красавіка 2010)
  7. 1 2 3 Кречетович В. И. Род 235. Осока — Carex // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. III. — С. 111—464. — 636 + XXV с. — 5 175 экз. (Праверана 8 красавіка 2010)
  8. 1 2 Белов Н. В. Календула, алтей, чистотел и другие народные лекарственные растения в большой энциклопедии траволечения. — М., Мн.: АСТ, Харвест, 2005. — С. 200—201. — 464 с. — ISBN 5-17-031-498-1.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Асаковыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай