wd wp Пошук:

Арцём Уладзіміравіч Рахманаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рахманаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Рахманаў (нар. 10 ліпеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Астана».

Клубная кар’ера

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», гуляў за фарм-клуб «Мінск-2», а з 2008 года праходзіў у асноўны склад сталічнай каманды. За чатыры гады, аднак, не здолеў стаць трывалым іграком асновы.

У сакавіку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[3]. Замацаваўся ў асноўным складзе мазырскага клуба на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але не здолеў выратаваць яго ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2014 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[4]. У складзе гродзенскай каманды апынуўся на лаўцы запасных. У маі 2014 года ў сувязі з траўмай асноўнага цэнтральнага абаронцы Івана Садоўнічага займаў яго месца ў аснове. Пасля пераходу Садоўнічага ў канцы чэрвеня ў казахстанскі «Табол» на некаторы час стаў асноўным абаронцам, але неўзабаве зноў апынуўся на лаўцы. У кастрычніку 2014 года кантракт з «Нёманам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[5].

У лютым 2015 года падпісаў кантракт з чэмпіёнам Эстоніі — талінскай «Левадыяй»[6]. У студзені 2016 года праходзіў прагляд у казастанскім «Іртышы», але не падышоў[7]. У сакавіку, пакінуўшы «Левадыю», падпісаў кантракт з малдаўскім «Мілсамі»[8]. Доўгі час быў асноўным абаронцам «Мілсамі», але ў пачатку 2017 года з-за траўмы страціў месца ў складзе. У маі 2017 года, незадоўга да заканчэння сезона, разарваў кантракт з малдаўскім клубам[9].

У ліпені 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт з адэскім «Чарнаморцам»[10]. Аднак, ужо ў верасні таго ж года пасля прыходу ў каманду новага трэнерскага штаба пакінуў «Чарнаморац»[11].

У студзені 2018 года падпісаў кантракт з клубам другога дывізіёна Польшчы «Ракаў»[12]. Улетку таго ж года па заканчэнні кантракта пакінуў польскі клуб[13] і ў ліпені вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Іслачы»[14]. У складзе «Іслачы» стаў іграком стартавага складу.

У студзені 2019 года, пакінуўшы «Іслач», перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна»[15]. У ліпені 2019 года разарваў кантракт са шведскім клубам і стаў трэніравацца з «Іслаччу»[16]. Неўзабаве зноў афіцыйна стаў іграком прысталічнага клуба[17] і вярнуў месца асноўнага абаронцы.

У студзені 2020 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[18], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2021 быў капітанам каманды. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[19] і неўзабаве стаў іграком «Астаны»[20].

Міжнародная кар’ера

У 2009—2012 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

2 верасня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Чэхіі (0:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007Д3Мінск-2Беларусь132
2008 (1)Д3Мінск-2Беларусь142
2008 (2)Д2МінскБеларусь40
2009Д1МінскБеларусь100
2010Д1МінскБеларусь90
2011Д1МінскБеларусь140
2012Д1МінскБеларусь130
2013Д1СлавіяБеларусь310
2014Д1НёманБеларусь120
2015Д1ЛевадыяЭстонія315
2015/16 (2)Д1МілсаміМалдова102
2016/17Д1МілсаміМалдова172
2017/18 (1)Д1ЧарнаморацУкраіна70
2017/18 (2)Д2РакаўПольшча121
2018 (2)Д1ІслачБеларусь120
2019 (1)Д1АФК ЭскільстунаШвецыя51
2019 (2)Д1ІслачБеларусь110
2020Д1РухБеларусь252
2021Д1РухБеларусь232

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[21].

Зноскі

  1. Artem Rakhmanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Artsyom Rakhmanaw // FBref.com
  3. Кожан, Човин и Рахманов стали игроками «Славии» Архівавана 1 верасня 2017.
  4. Рахманов перешел в «Неман» Архівавана 1 верасня 2017.
  5. Гродненский “Неман” расстался с четырьмя игроками
  6. Артем Рахманов заключил контракт с чемпионом Эстонии
  7. Рахманов не подошел “Иртышу”
  8. Артем Рахманов подписал контракт с молдавским “Милсами”
  9. Белорусский защитник Рахманов расторг контракт с «Милсами»
  10. Артем Рахманов стал игроком одесского “Черноморца”
  11. “Черноморец” Дулуба расстался с Рахмановым
  12. Артем Рахманов подписал контракт с польским клубом “Ракув”
  13. Артем Рахманов покинул “Ракув”
  14. Рахманов стал игроком “Ислочи”
  15. Артем Рахманов продолжит карьеру в Швеции
  16. Рахманов расторг контракт с АФК “Эксильстуна”
  17. Рахманов подписал контракт с “Ислочью”
  18. Рахманов - первый новичок “Руха”
  19. Рахманов и Бакай покинули “Рух”
  20. Артем Рахманов нашел работу в Казахстане
  21. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Ракаў Чэнстахова
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
Катэгорыя·Ігракі ФК Левадыя Талін
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК АФК Эскільстуна
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілсамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Астана
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск-2