У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рахманаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Рахманаў (нар. 10 ліпеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Астана».
Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», гуляў за фарм-клуб «Мінск-2», а з 2008 года праходзіў у асноўны склад сталічнай каманды. За чатыры гады, аднак, не здолеў стаць трывалым іграком асновы.
У сакавіку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[3]. Замацаваўся ў асноўным складзе мазырскага клуба на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але не здолеў выратаваць яго ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2014 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[4]. У складзе гродзенскай каманды апынуўся на лаўцы запасных. У маі 2014 года ў сувязі з траўмай асноўнага цэнтральнага абаронцы Івана Садоўнічага займаў яго месца ў аснове. Пасля пераходу Садоўнічага ў канцы чэрвеня ў казахстанскі «Табол» на некаторы час стаў асноўным абаронцам, але неўзабаве зноў апынуўся на лаўцы. У кастрычніку 2014 года кантракт з «Нёманам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[5].
У лютым 2015 года падпісаў кантракт з чэмпіёнам Эстоніі — талінскай «Левадыяй»[6]. У студзені 2016 года праходзіў прагляд у казастанскім «Іртышы», але не падышоў[7]. У сакавіку, пакінуўшы «Левадыю», падпісаў кантракт з малдаўскім «Мілсамі»[8]. Доўгі час быў асноўным абаронцам «Мілсамі», але ў пачатку 2017 года з-за траўмы страціў месца ў складзе. У маі 2017 года, незадоўга да заканчэння сезона, разарваў кантракт з малдаўскім клубам[9].
У ліпені 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт з адэскім «Чарнаморцам»[10]. Аднак, ужо ў верасні таго ж года пасля прыходу ў каманду новага трэнерскага штаба пакінуў «Чарнаморац»[11].
У студзені 2018 года падпісаў кантракт з клубам другога дывізіёна Польшчы «Ракаў»[12]. Улетку таго ж года па заканчэнні кантракта пакінуў польскі клуб[13] і ў ліпені вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Іслачы»[14]. У складзе «Іслачы» стаў іграком стартавага складу.
У студзені 2019 года, пакінуўшы «Іслач», перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна»[15]. У ліпені 2019 года разарваў кантракт са шведскім клубам і стаў трэніравацца з «Іслаччу»[16]. Неўзабаве зноў афіцыйна стаў іграком прысталічнага клуба[17] і вярнуў месца асноўнага абаронцы.
У студзені 2020 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[18], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2021 быў капітанам каманды. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[19] і неўзабаве стаў іграком «Астаны»[20].
У 2009—2012 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
2 верасня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Чэхіі (0:1).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | Д3 | Мінск-2 | 13 | 2 | |
2008 (1) | Д3 | Мінск-2 | 14 | 2 | |
2008 (2) | Д2 | Мінск | 4 | 0 | |
2009 | Д1 | Мінск | 10 | 0 | |
2010 | Д1 | Мінск | 9 | 0 | |
2011 | Д1 | Мінск | 14 | 0 | |
2012 | Д1 | Мінск | 13 | 0 | |
2013 | Д1 | Славія | 31 | 0 | |
2014 | Д1 | Нёман | 12 | 0 | |
2015 | Д1 | Левадыя | 31 | 5 | |
2015/16 (2) | Д1 | Мілсамі | 10 | 2 | |
2016/17 | Д1 | Мілсамі | 17 | 2 | |
2017/18 (1) | Д1 | Чарнаморац | 7 | 0 | |
2017/18 (2) | Д2 | Ракаў | 12 | 1 | |
2018 (2) | Д1 | Іслач | 12 | 0 | |
2019 (1) | Д1 | АФК Эскільстуна | 5 | 1 | |
2019 (2) | Д1 | Іслач | 11 | 0 | |
2020 | Д1 | Рух | 25 | 2 | |
2021 | Д1 | Рух | 23 | 2 | |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[21].