wd wp Пошук:

Арцём Генадзевіч Быкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быкаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Быкаў (нар. 19 кастрычніка 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў «Зорцы-БДУ», а ў 2011 годзе перайшоў у мінскае «Дынама», дзе спачатку выступаў за дубль. Першую палову 2012 года правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», а пасля вяртання стаў з’яўляцца ў асноўным складзе «Дынама».

У сезоне 2013 замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы, дзе нярэдка стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. 22 верасня 2013 года ў канцы матча супраць «Нёмана» здарыўся канфлікт паміж Быкавым і Гі Стэфанам Эсамэ[3], з-за якога Арцём быў на некаторы адхілены ад асноўнага складу. Адразу пасля вяртання, 26 кастрычніка 2013, забіў свой першы гол у чэмпіянаце, з далёкай адлегласці паразіўшы браму «Гомеля».

У сезоне 2014 заставаўся асноўным апорным паўабаронцам мінчан, часам гуляў як флангавы паўабаронца. 20 ліпеня 2014 года падчас матча з брэсцкім «Дынама» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненні з Любенам Нікалавым, вярнуўся на поле толькі ў лістападзе 2014 года.

Сезон 2015 распачаў у аснове дынамаўцаў, але не здолеў вярнуць кандыцыі пасля траўмы. У жніўні 2015 года да канца сезона быў аддадзены ў арэнду клубу «Мінск»[4]. У складзе «Мінска» замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Дынама»[5]. У сезоне 2016 трывала гуляў у аснове дынамаўцаў, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Сезон 2017 пачынаў у цэнтры паўабароны, пазней стаў выступаць у якасці левага абаронцы.

У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[6]. У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[7] і неўзабаве падпісаў кантракт з «Дынама-Брэст»[8]. У складзе брэсцкай каманды стаў гуляць у стартавым складзе. Сезон 2019 таксама пачынаў у аснове, аднак у маі атрымаў траўму, і да канца сезона з’яўляўся на полі толькі эпізадычна. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Дынама» на сезон 2020[9].

У студзені 2021 года вярнуўся ў мінскае «Дынама»[10].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

У маі 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[11]. Дэбютаваў у зборнай 18 мая 2014 года ў таварыскім матчы супраць Ірана[12].

У 2015—2016 гадах не выклікаўся ў зборную, а 1 чэрвеня 2017 года пасля доўгага перапынку зноў згуляў за нацыянальную каманду, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). З 2018 года чарговы раз заставаўся па-за складам зборнай, пакуль 2 чэрвеня 2021 года не згуляў у таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні

Зноскі

  1. Artem Bykov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Artem Bykov // FBref.com
  3. Ги Эссаме: «Быков попросил у меня прощения»
  4. Артем Быков до конца сезона на правах аренды будет играть в “Минске”
  5. Футбол. Артем Быков может продолжить карьеру в “Минске”
  6. Быков продлил контракт с минским “Динамо”
  7. Артем Быков покинул минское “Динамо”
  8. Артем Быков перешел в брестское “Динамо”(руск.) .
  9. Веретило и Быков на сезон продлили контракты с брестским “Динамо”
  10. Минское “Динамо” обявило о возвращении Артема Быкова
  11. Футбол. Сергей Политевич, Артем Быков и Павел Савицкий впервые вызваны в сборную Беларуси
  12. В составе национальной сборной первый матч провел Артем Быков

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных