wd wp Пошук:

Архівы і справаводства

«Архі́вы і справаво́дства» — навукова-практычны часопіс, афіцыйны друкаваны орган Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2006).

Заснаваны 7 красавіка 1998 года на базе гістарычнага навукова-папулярнага часопіса «Беларуская мінуўшчына». 19 мая 1998 года зарэгістраваны за № 1146 як сродак масавай інфармацыі. Сузаснавальнікі: Дзяржаўны камітэт па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. Першы нумар падпісаны да друку 5 сакавіка 1999 года[1]. Выходзіць 6 разоў у год на беларускай і рускай мовах. З 18 лістапада 2002 года заснавальнікам часопіса з’яўляецца Камітэт па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асвятляе пытанні гісторыі Беларусі, архівазнаўства, археаграфіі, гістарыяграфіі, іканаграфіі, гісторыі справаводства, дзейнасці беларускіх і замежных архіўных устаноў. Публікуе агляды замежных архівазнаўчых часопісаў, новай гістарычнай, краязнаўчай, архівазнаўчай і справаводчай літаратуры, кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, абароненых па гістарычных навуках, архіўныя дакументы. Мае рубрыкі «Архівазнаўства», «Архівы», «Дакументы», «Фонды», «Іканаграфія», «Беларусіка», «Геральдыка», «Генеалогія», «Навука», «Кнігарня», «Археатэка», «Хроніка», «Каляндар», «Справаводства»[2].

Зноскі

  1. Историческая справка (нявызн.) (недаступная спасылка). Сайт «Архивы Беларуси». Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2020. Праверана 23 кастрычніка 2020.
  2. Янка Саламевіч. «Архівы і справаводства» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 323.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Часопісы Беларусі
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Часопісы на рускай мове
Катэгорыя·Гістарычныя часопісы
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Невызначаная мова для часопіса
Катэгорыя·Часопісы на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак