wd wp Пошук:

Артур Стэнлі Эдынгтан

Артур Стэнлі Э́дынгтан (англ.: Arthur Stanley Eddington) — англійскі астраном і астрафізік, адзін з заснавальнікаў тэорыі ўнутранай будовы зорак. Член Каралеўскага астранамічнага таварыства, у 1921—1923 гг. яго прэзідэнт. Член Лонданскага каралеўскага таварыства з 1914 г., замежны член Акадэміі навук СССР з 1923 г., Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 1923 г.

У 1898—1902 гг. вучыўся ў Оуэнс-каледжы, у 1905 годзе скончыў Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. У 1906—1913 гг. старэйшы асістэнт у Грынвіцкай абсерваторыі. З 1913 г. прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта і адначасова з 1914 г. дырэктар астранамічнай абсерваторыі ў ім. У 1938—1944 г. прэзідэнт Міжнароднага астранамічнага саюза.

Навуковая дзейнасць

А. Эдынгтану належаць працы па руху, будове і эвалюцыі зорак, агульнай тэорыі адноснасці, касмалогіі, квантавай тэорыі. Вывучыў прасторавае размеркаванне зорак, туманнасцяў і зорных скопішчаў. Распрацаваў мадэль зоркі — стандартная мадэль Эдынгтана. У 1924 годзе адкрыў залежнасць свяцільнасці зорак ад іх мас і ў 1926 г. паказаў, што яна не можа перавышаць пэўнага значэння (ліміт Эдынгтана). У 1919 г. Эдынгтан эксперыментальна пацвердзіў адхіленне святла ў гравітацыйным полі Сонца, прадказанае А. Эйнштэйнам.

У апошнія гады жыцця Эдынгтан працаваў над стварэннем тэорыі, аб’ядноўваючай квантавую фізіку і тэорыю адноснасці. Гэтыя працы не былі завершаны (сабраныя і ў 1946 годзе апублікаваны пад рэдакцыяй Э. Уітэкера ў кнізе «Фундаментальная тэорыя» (англ.: Fundamental Theory))[9].

Узнагароды і памяць

Імем вучонага названы малая планета і кратэр на Месяцы[10].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. 1 2 3 Эддингтон Артур Стэнли // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  5. Find a Grave — 1995.
  6. 1 2 https://royalsocietypublishing.org/doi/abs/10.1098/rsbm.1945.0007 — С. 114.
  7. 1 2 3 4 Матэматычная генеалогія — 1997.
  8. NNDB — 2002.
  9. Эддингтон Артур Стэнли Архівавана 29 жніўня 2014. // Колочинский И. Г., Корсунь А. А., Родригес М. Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с. (руск.)
  10. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 45—46. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Кэтрын Брус
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём Каралеўскага астранамічнага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў Кембрыджы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Касмолагі
Катэгорыя·Астраномы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Генры Дрэйпера
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камбрыі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы